Брытанскія ваенныя базы атрымалі папярэджанне аб расійскіх журналістах

Мінабароны Вялікабрытаніі разаслала камандзірам ваенных баз краіны сакрэтнае папярэджанне пасля таго, як здымачная група расийскага Першага канала спрабавала трапіць на адну з баз. Пра гэта паведамляе The Daily Mail.
21 лістапада карэспандэнт тэлеканала Цімур Сіразіеў і аператар Дзмітрый Волкаў з'явіліся каля 77-й армейскай брыгады ў графстве Беркшыра. Як адзначае BBC News, гэтая брыгада займаецца кібербяспекай, працуе ў сацсетках і даркнеце. Расійскія журналісты здымалі базу з машыны, шчыльна пад'язджалі да яе тэрыторыі, а таксама былі заўважаныя каля салдацкіх казармаў ў вёсцы Эрмітаж. На наступны дзень у эфіры Першага канала выйшаў сюжэт пра брытанскую «фабрыку троляў пад Лонданам».

У папярэджанні, атрыманым брытанскімі ваеннымі, змяшчаецца арыенціроўка на Сіразіева, які ўзначальвае бюро Першага канала ў Лондане. Ваенных просяць не ўступаць з журналістам ў размовы, калі ён з'явіцца каля ваенных баз, і тэрмінова паведаміць аб тым, што здарылася ў паліцыю.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!