Бундэстаг прыняў закон аб пазбаўленні джыхадзістаў нямецкага грамадзянства

Паводле прынятага Бундэстагам закону, за ўдзел у баявых дзеяннях на баку тэрарыстычных груповак будуць пазбаўляць пашпарту ФРГ. Але толькі тых, у каго ёсць другое грамадзянства.


 

Пашпарт грамадзяніна ФРГ

Закон, які ўзмацняе жорсткасць правілаў атрымання нямецкага грамадзянства, прыняты Бундэстагам у чацвер, 27 чэрвеня. З гэтага часу тыя грамадзяне Германіі, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку тэрарыстычных груповак, могуць быць пазбаўлены нямецкага пашпарта, піша

www.dw.com.

Гэтая норма будзе дзейнічаць толькі пры ўмове, што ў выяўленых джыхадзістаў ёсць другое грамадзянства. Германія ў прынцыпе не пазбаўляе пашпарту ў тым выпадку, калі чалавек рызыкуе стаць асобай без грамадзянства.

Акрамя таго, з пяці да дзесяці гадоў павялічыцца тэрмін магчымага пазбаўлення грамадзянства імігрантаў, якія падалі ілжывыя звесткі пры атрыманні нямецкага пашпарта. Паводле дзеючых раней правілах улады ФРГ на працягу пяці гадоў пасля прадастаўлення мелі права зноў забіраць грамадзянства ў асобаў, якія зманіць пра сябе пры атрыманні пашпарта.

Апазіцыя крытыкуе новы закон

Прыняты закон мае шмат у чым сімвалічнае значэнне і не закране тых, супраць каго быў задуманы. Бо злачынствы, якія маглі быць учынены джыхадзістамі, здзейсненыя ў асноўным у мінулым, а закон не мае зваротнага дзеяння.

Між тым, прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных фракцый у Бундэстагу выступілі супраць законапраекта. Пры гэтым дэпутаты ад правапапулісцкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" крытыкуюць прыняты закон за тое, што ён занадта мяккі, у той час як "Зялёныя", лібералы і прадстаўнікі левых лічаць прынятыя меры празмерна строгімі.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: