Был генпракурор Украіны выказаўся аб заказчыку забойства Паўла Шарамета

Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з украінскіх дэпутатаў, які і цяпер займае даволі высокую пасаду. Такую заяву зрабіў экс-генпракурор Віктар Шокін у інтэрв'ю «Краіне».
Віктар Шокін

Віктар Шокін

«Чалавек, які, як я лічу, у гэтым удзельнічаў як заказчык, займаў раней і займае цяпер даволі высокі пост», — сказаў Віктар Шокін.

Пры гэтым называць прозвішча публічна экс-чыноўнік адмовіўся.

«Але я мяркую і, як казаў раней, практычна ўпэўнены… Каб сказаць з гарантыяй, неабходна правесці следчыя дзеянні пэўнага характару. Прычым там зусім няшмат патрэбна зрабіць. Я ўжо прапаноўваў, што для гэтага неабходна — проста вярнуць групу, якая расследавала справу аб забойстве журналіста Георгія Гангадзэ… Тыя, хто вядуць справу Шарамета, мяне выдатна зразумелі. Я сустракаўся з калегамі, якія вялі гісторыю па Гангадзэ — яны лічаць, што ў маіх словах ёсць як мінімум значная доля праўды. Гэта не 100%, і трэба гэта праверыць — усё зойме месяц, не больш. Тады можна было б паставіць кропку ў гэтай справе. Сувязь паміж гэтымі справамі, хутчэй за ўсё, ёсць», — сказаў Шокін.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!