Чарнагорыя атрымала прапанову ўступіць у НАТА

А Расія прыгразіла адмовіцца ад сумесных праграм з Чарнагорыяй.



Reuters


Чарнагорыя атрымала прапанову стаць членам НАТА. Гэта першае пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу за апошнія шэсць гадоў. Кіраўнік Паўночнаатлантычнага Альянсу Йенс Столтэнберг назваў гэтую падзе. "гістарычным рашэннем НАТА".

Чакаецца, што ўступленне Чарнагорыі ў Альянс зойме каля года. Краіна стане 29-м сленом НАТА, паведамляе ВВС.

Старшыня камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспекі Расіі Віктар Озераў заявіў РИА Новости, што Расія адмовіцца ад сумесных праграм з Чарнагорыяй, у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы, у выпадку, калі Чарнагорыя ўступіць у НАТА.

«Чарнагорыя павінна аддаваць справаздачу ў тым, што ў сувязі з яе уступленнем у НАТО многія праграмы, якія яны раней рэалізоўвалі з Расіяй, у тым ліку па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, будуць немагчымыя», — заявіў Озераў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: