ЦБ Грэцыі: не будзе здзелкі — аб'явім дэфолт і пакінем ЕС

Грэчаскі Цэнтрабанк папярэдзіў, што ў выпадку, калі Афінам не атрымаецца дамовіцца з міжнароднымі крэдыторамі аб прадастаўленні дадатковай фінансавай дапамогі, краіна можа пакінуць Еўрасаюз і аб'явіць новы дэфолт, паведамляе www.bbc.com.



"Правал пагаднення будзе азначаць пачатак хваравітага курсу, які спачатку прывядзе да дэфолту, а потым — да выхаду з еўразоны і, вельмі верагодна, з усяго ЕС", — адзначаюць у банку.

Прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас раней заявіў, што крэдыторы спрабавалі прынізіць яго ўрад.

Афіны настойваюць, што не саступяць патрабаванням па скарачэнні пенсій і павышэнню падаткаў.

Еўрасаюз жа дамагаецца ад Грэцыі новых скарачэнняў выдаткаў на агульную суму ў 2 мільярда еўра ў абмен на выдзяленне новай фінансавай дапамогі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: