CBS News: Дадзеныя самапісцаў Боінга-777 пацвердзілі, што ў самалёт трапіла ракета

Неапублікаваныя дадзеныя «чорных скрыняў», знойдзеных на месцы крушэння Боінга-777 ва Украіне, пацвярджаюць, што фюзеляж самалёта быў уражаны некалькі разоў асколкамі ракеты, паведамляе амерыканскі тэлеканал CBS News.



«Яна (ракета) зрабіла тое, для чаго была распрацавана — збіваць самалёты»— цытуе тэлеканал словы еўрапейскага чыноўніка бяспекі палётаў. Паводле яго слоў, дадзеныя самапісцаў пацвярджаюць «дэкампрэсію ў выніку магутнага выбуху».

Нагадаем, бартавыя самапісцы збітага малазійскі авіялайнера Боінг-777 23 ліпені былі дастаўлены ў Вялікабрытанію пад наглядам экспертаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ICAO. 
 
 
17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў крушэнне самалёт Боінг-777 малазійскіх авіялініяў, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 членаў экіпажа. Да расследавання прычын трагедыі падключыліся міжнародныя спецыялісты. 
 
 
У сваю чаргу, у Дзярждэпе ЗША ўсклалі на Расію і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна адказнасць за збіты ў Данецкай вобласці пасажырскі авіялайнер Боінг-777. У ЗША перакананыя, што менавіта сепаратысты збілі пасажырскі самалёт. 
 
 
У Дзярждэпе ўпэўненыя, што цяжкае ўзбраенне накшталт комплексу «Бук», з якога запусцілі ракету, прадстаўнікі незаконных узброеных фарміраванняў на ўсходзе Украіны не маглі атрымаць без падтрымкі Пуціна.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: