Чэхія, Славакія, Венгрыя і Кіпр блакуюць увядзенне новых санкцый супраць Расіі

Падчас пазачарговага саміту Еўрасаюза чатыры краіны-члена ЕС выказалі нязгоду з рашэннем аб пашырэнні санкцый супраць Расіі. 



Роберт Фіца


Верагодна з-за гэтага санкцыі не былі ўведзеныя ў дзеянне апошнім рашэннем Еўрапейскага савета — рашэнне адкладзенае на тыдзень.
 
 
«Нягледзячы на ўсё большую відавочнасць таго, што расійская рэгулярная армія дзейнічае на Усходзе Украіны, ЕС застаецца падзеленым у пытанні ўкаранення больш жорсткіх санкцый», — гаворыцца ў артыкуле, які быў апублікаваны па выніках саміту.
 
 
Financial Times спасылаецца на дыпламатычную крыніцу, якая сцвярджае, што чатыры краіны — Славакія, Венгрыя, Чэхія і Кіпр - «выказалі занепакоенасць адносна ўвядзення больш жорсткага эмбарга.
 
 
Гэтага дастаткова для зрыву санкцый. Выданне нагадвае, што для прыняцця такога рашэння патрабуецца аднагалосная падтрымка ўсіх краін-членаў ЕС.
 
 
Ідэнтычныя звесткі падае «Інтэрфакс-Украіна». «Па выніках дыскусіі стала зразумела, што Чэхія, Славакія, Венгрыя і Кіпр маюць свае заўвагі адносна пашырэння санкцый», — паведаміла агенцтва са спасылкай на інфармаванага еўрапейскага дыпламата.
 
 
Славацкі прэм'ер Роберт Фіца асабіста пацвердзіў інфармацыю адносна сваёй краіны, паведамляе Reuters. «Я пакідаю за сабой права вета ў дачыненні да санкцый, калі яны будуць наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Славакіі», — заявіў ён.
 
 
«Я лічу санкцыі бязглуздымі і контрпрадуктыўнымі… Пакуль мы не ўбачым эфекту ад тых санкцый, якія ўжо былі ўведзеныя, няма ніякага сэнсу ўводзіць новыя», — заявіў Фіца.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: