Хілары Клінтан: Пуцін не павінен пазбегнуць наступстваў

Іншым краінам рэгіёну таксама пагражае расейская агрэсія, калі Пуцін не панясе адказнасці за свае дзеянні ў Крыме, папярэдзіла былы дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан.



Клінтан, якая была кіраўніком амерыканскай дыпламатыі ў 2009–2013 гг. і ёсць патэнцыйным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе, ацаніла апошнія падзеі як «вайну каштоўнасцяў» і заявіла, што Пуцін «спрабуе перакроіць мапу Еўропы пасля Другой сусветнай вайны».



Таксама яна заклікала Еўразвяз да зніжэння энергетычнай залежнасці ад Расіі, у тым ліку ў межах рэалізацыі праекту газаправоду з Азербайджану ў Еўропу і ўнутранай эксплуатацыі новых крыніцаў энергіі. «Расейцы могуць запалохаць, толькі калі ад іх залежыш», — дадала дыпламатка.



Міжнародная супольнасць працягвае рэагаваць на анексію Крымскага паўвостраву Расеяй. Спіс краінаў, якія ўводзяць санкцыі супраць Расеі, расце.



belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: