CNN паказала кадры апошней бітвы ІДІЛ у Сірыі

У гэтыя дні ідзе вайсковая аперацыя па ліквідацыі апошняга анклаву Ісламскай дзяржавы ў Сірыі.



На дадзены момант байцы Сірыйскіх дэмакратычных сіл (курдска-арабская кааліцыя) пры падтрымцы спецназу ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі штурмуюць тэрыторыю плошчай у адзін квадратны кіламетр, дзе заселі некалькі соцень байцоў ІДІЛ. Кадры гэтай бітвы паказала CNN у эксклюзіўным рэпартажы.

На піке свайго развіцця (канец 2014-га года), Ісламская дзяржава, аб'явіўшы сябе Халіфатам, кантралявала тэрыторыю памерам з Вялікабрытанію і насельніцтвам каля 10 млн чалавек. На баку ІДІЛ змагалася да 40 000 іншаземных баевікоў. Сёння ад гэтай былой велічы засталіся толькі сляды.

Аднак як праект і ідэя ІДІЛ па-ранейшаму прадстаўляе небяспеку. У падполлі застаюцца, па розных ацэнках, ад 14 да 18 тысяч баевікоў арганізацыі, а ў Іраку ІДІЛ ажыццяўляе больш за 70 тэрарыстычных атак на месяц.

Паводле іншаземнай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!