COVID-19 з’явіўся ў Італіі раней, чым меркавалася — навукоўцы

Даследаванне паказала, што каронавірус з'явіўся ў Італіі на два месяцы раней, чым у краіне выявілі першы выпадак.

Каронавірус у Італіі быў ужо за два месяцы да выяўлення першага выпадку. У Паўночнай Італіі каранавірус з'явіўся яшчэ ў снежні — на два месяцы раней за выяўленне першага выпадку. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання сцёкавых вод, праведзенага Нацыянальным інстытутам аховы здароўя, паведамляе The Local у пятніцу, 19 чэрвеня.

Генетычныя сляды Sars-Cov-2 былі выяўленыя ва ўзорах сцёкавых вод, сабраных у Мілане і Турыне ў канцы мінулага года, а таксама ў Балонні ў студзені. Пры гэтым першы вядомы мясцовы выпадак у Італіі быў знойдзены ў сярэдзіне лютага.

Навукоўцы пішуць, што такія вынікі "дапамагаюць зразумець пачатак распаўсюджвання віруса ў Італіі", а таксама "пацвярджаюць ужо сабраныя міжнародныя дадзеныя" аб тым, што каналізацыйныя пробы служаць інструментам ранняга выяўлення.

Эксперты па якасці вады даследавалі 40 пробаў сцёкавых вод, узятых з кастрычніка 2019 года па люты 2020 года. Вынікі, пацверджаныя ў дзвюх розных лабараторыях двума рознымі метадамі, паказалі наяўнасць SARS-Cov-2 ва ўзорах, што былі ўзятыя ў Мілане і Турыне 18 снежня 2019 года і ў Балонні 29 студзеня 2020 года.

У той жа час узоры, што браліся ў кастрычніку і лістападзе 2019 года, былі адмоўнымі, што сведчыць аб тым, што віруса тады, верагодна, у Італіі яшчэ не было.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: