Цукерберг абвясціў аб планах умяшання Расіі ў выбары ў іншых дзяржавах

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг паведаміў, што валодае інфармацыяй пра тое, што Расія, Іран і Кітай працягнуць спробы ўмяшання ў выбары ў іншых дзяржавах у 2020 годзе.
"Мы працягваем назіраць за развіццём іх тактыкі", — заявіў Цукерберг у інтэрв'ю NBC News, згадаўшы аб сігналах, якія кажуць пра тое, што гэтыя краіны "маюць намер прыняць актыўны ўдзел у будучых выбарах".

У той жа час, па словах кіраўніка Facebook, сацсетка ўмацавала механізмы абароны ад такога ўмяшання. "Мы сыгралі пэўную ролю ў абароне ад умяшальніцтва ва ўсе буйныя выбары свету, пачынаючы з 2016 года, — у Францыі, Германіі, у цэлым па ЕС, у Індыі, Мексіцы і Бразіліі", — заявіў Цукерберг. Ён папярэдзіў аб тым, што сістэмы абароны сацсеткі "нашмат больш прасунутыя, чым у мінулым".

У канцы верасня тэхнічны дырэктар Facebook Майк Шрэпфер таксама заяўляў, што кампанія чакае ўмяшання замежных суб'ектаў у выбары прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе пры дапамозе гэтай сацсеткі. Пры гэтым Шрэпфер выказаў упэўненасць, што метады ўплыву на выбары праз Facebook будуць іншымі, чым у 2016 годзе, паведамляе Deutsche Welle.

21 кастрычніка Facebook абвясціла аб тым, што выдаліла чатыры сеткі акаўнтаў і груп у Facebook і Instagram, якія былі ўцягнутыя ў "скаардынаваныя неаўтарызаваныя паводзіны". Група акаўнтаў была выдаленая ў рамках кампаніі па барацьбе з дэзінфармацыяй і ўплывам на выбарчыя працэсы. Тры з чатырох сетак мелі іранскае паходжанне, яшчэ адна — расійскае. "Яны былі накіраваныя на ЗША, Паўночную Афрыку і Лацінскую Амерыку... У кожным з гэтых выпадкаў людзі, якія займаліся гэтай дзейнасцю, каардынавалі свае дзеянні адзін паміж адным і выкарыстоўвалі фэйкавыя акаўнты, каб выдаваць сябе за іншых. Гэта і стала падставай для нашых дзеянняў", — адзначаецца ў паведамленні Facebook.

У адказ на абвінавачванні Расіі ў намерах ўмешвацца ў замежныя выбары афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала гэтыя словы заснавальніка Facebook Марка Цукерберга фэйкавай навіной. "Вось вам і "фэйк-ньюз у сацсетках". Танна і злосна", — напісала Захарава на сваёй старонцы ў Facebook.


Паводле newsru.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!