ЦВК назвала дату дэтэрміновых прэзідэнцкіх выбараў

Выбары новага прэзідэнта Кыргызстана адбудуцца арыентыровачна 17 студзеня 2021 года. Пардаменцкія выбары запланаваныя на 20 снежня. Паведамляе ТАСС.

Пра гэта ТАСС паведаміла ў пятніцу старшыня Цэнтрвыбаркама Рэспублікі Нуржан Шайлдабекава.

"Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары прызначае парламент", — сказала яна. Па словах кіраўніка ЦВК, выбары па законе павінны быць праведзены ў трохмесячны тэрмін пасля адстаўкі кіраўніка дзяржавы. "Арыентыровачна гэта 17 студзеня", — адзначыла кіраўнік ЦВК.

Па словах Шайлдабекавай, паўторныя парламенцкія выбары, па дзеючым заканадаўстве, праводзяцца ў двухмесячны тэрмін, дата прызначаецца Цэнтрвыбаркамам. "Арыентыровачна мы на 20 снежня іх планавалі", — патлумачыла яна.

Кіраўнік ЦВК таксама лічыць немэтазгодным сумяшчаць правядзенне паўторных парламенцкіх і датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. "Лічу немэтазгодным іх сумяшчаць, паколькі ў іх розныя тэрміны правядзення. Паўторныя парламенцкія выбары павінны адбыцца ў двухмесячны тэрмін, а датэрміновыя прэзідэнцкія — у трохмесячны", — падкрэсліла яна.

ЦВК Кыргызстана 6 кастрычніка не прызнаў вынікі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 4 кастрычніка. 15 кастрычніка прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў на фоне мітынгаў і пратэстаў падаў у адстаўку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: