ЦВК Украіны апрацавала 50,08% пратаколаў: «Народны фронт» утрымлівае лідэрства

Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 50,08% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій: партыя «Народны фронт» на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду набірае 21,64% галасоў выбаршчыкаў.



фота УНІАН


Як перадае карэспандэнт УНІАН, па выніках апрацоўкі 50,08% электронных пратаколаў, на пазачарговых парламенцкіх выбарах 5% бар’ер пераадольваюць наступныя партыі: «Народны фронт», якую падтрымалі 21,61% выбаршчыкаў, «Блок Пятра Парашэнкі» — 21 45%, «Аб'яднанне «Самапоміч" — 11,10%, «Апазіцыйны блок» — 9,82%, «Радыкальная партыя» Алега Ляшка — 7,38%, «Батьківщіна» Юліі Цімашэнкі — 5,69%.

Ва Украіне на гэтых выбарах зафіксавана самая нізкая яўка за ўсю гісторыю іх правядзення — 52,42%.

Увогуле палічана 7 млн. 182 тыс. 980 галасоў выбаршчыкаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: