Чацьвёрты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі будзе прыняты ў найбліжэйшыя тыдні

Чацьвёрты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі будзе прыняты «ў найбліжэйшыя тыдні», паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюзу ў міжнародных справах Жозэпа Барэля.
«Рэжым у Беларусі працягвае рэпрэсіі і запалохванне сваіх грамадзян, сёння польская абшчына стала мішэнню яго акцый. Мы разглядаем наступны пакет санкцый, які, я спадзяюся, будзе прыняты на працягу некалькіх тыдняў», – сказаў Барэль па выніках пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюзу ў Брусэлі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: