Чаго чакаць ад 2020-х? Распавёў Марк Цукерберг

Стваральнік Facebook падзяліўся думкамі пра тое, якім будзе бліжэйшае дзесяцігоддзе і як зменіцца нашае жыццё ў ім.

На сваёй старонцы Марк Цукерберг апублікаваў досыць цікавы прагноз пра развіццё грамадства і тэхналогій да 2030 года, а таксама распавёў пра ўдзел ягонай кампаніі ў гэтых працэсах. Паводле Цукерберга ў 2020-х гадах нас чакае змена пакаленняў, дэцэнтралізацыя магчымасцяў, з'яўленне новай сацыяльнай і тэхналагічнай платформы, а таксама новыя формы кіравання. Кожная з тэзаў разгорнута ў допісе.
mark-zuckerberg.jpg

На думку Цукерберга моладзь будзе ўсё болей займаць кіруючыя пасады і возьмецца за вырашэнне сур’ёзных праблемаў. У бліжэйшы час кардынальна зменіцца сацыяльная інфраструктура – развіццё атрымаюць невялікія супольнасці, што верне адчуванне запатрабаванасці. У 2020-х смартфоны будуць працягваць весці рэй, але сапраўдны пераварот зробяць акуляры дапоўненай рэальнасці. Праз іх адбудзецца перагляд адносінаў людзей з тэхналогіямі, паколькі дапоўненая і віртуальная рэальнасць забяспечаць нам адчуванне прысутнасці. Магчымасць быць "прысутным" у любым месцы таксама дапаможа вырашыць некаторыя самыя вялікія сацыяльныя праблемы сучаснасці.

Асноўнае пытанне будучага дзесяцігоддзя кіравання вялікімі лічбавымі супольнасцямі, якія з’явіліся ў сеціве. Паводле Цукерберга вырашыць іх можна будзе ў тым ліку і праз рэгуляванне на дзяржаўным узроўні. Калі займацца гэтым будуць не толькі кампаніі. Цукербег спадзяецца на з’яўленне больш выразных правілаў паводзінаў у сеціве. Таксама ён абвесціў аб стварэнні Назіральнай рады, якая будзе з’яўляцца незалежным органам у якім карыстальнікі Facebook у бліжэйшым часе змогуць абскарджваць рашэнні адміністрацыі сацыяльнай сеткі.

budzma.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: