
Фота: Getty Images
Раней спецыялісты правялі даследаванне, падчас якога даведаліся, што высокая канцэнтрацыя СО2 негатыўна ўплывае на разумовыя здольнасці. Тады навукоўцы сышліся на тым, што ў навучальных установах можна лёгка вырашыць гэтую праблему, калі правыветываць памяшканне.
Цяпер навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што ў "свежым паветры", якім можна выветрыць памяшканне, таксама высокі ўзровень вуглякіслага газу.
Паводле прагнозаў навукоўцаў, да 2100 года чалавецтва стане дурнейшым на 25% пры ўмове, што колькасць парніковага газу, што выкідаецца ў атмасферу, зменшыцца. Калі ўзровень СО2 застанецца на ранейшым узроўні, разумовыя здольнасці знізяцца на 50%.
Паводле korrespondent.net