Чарнагорыя прагаласавала за ўваход у NАТO

Дэпутаты скупшчыны Чарнагорыі прагаласавалі за ўваход краіны ў NАТO, паведамляе мясцовая тэлерадыёкампанія RTCG.
Акцыя пратэсту апазіцыі

Акцыя пратэсту апазіцыі


Галасаванне было аднагалосным — „за” уваход краіны ў Паўночнаатлантычны альянс выступілі ўсе 46 дэпутатаў. Паседжанне прайшло ў будынку парламента горада Цэціне, пад сценамі якога апазіцыйная партыя „Дэмакратычны фронт” правяла акцыю пратэсту супраць рашэння скупшчыны. На думку апазіцыі, гэтае пытанне павінна быць вынесена на рэферэндум.

"Сяброўства ў NАТO  ёсць доўгатэрміновай гарантыяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”, — заявіў у парламанце прэм’ер Чарнагорыі Душка Маркавіч. 19 траўня 2016 году кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін NАТO падпісалі пратакол пра ўступ Чарнагорыі ў Альянс, і краіна атрымала статус назіральніка на паседжаннях арганізацыі. Паўнавартасным сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу Чарнагорыя стане пасля ўхвалы пратакола парламантамі ўсіх 28 дзяржаў — сябраў NАТO. Адзінай краінай NАТO, якая яшчэ не ўхваліла пагадненне, застаецца Іспанія.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: