Чарнагорыя прапануе турыстам бясплатныя тэсты на COVID-19

Чарнагорыя разлічвае павялічыць турыстычны паток у гэтым сезоне. Пры гэтым яе ўлады ўводзяць шэраг паслабленняў для турыстаў. Таксама Чарнагорыя дасць магчымасць зрабіць бясплатныя COVID-тэсты для турыстаў, якія з'язджаюць з краіны.
Фота: Unsplash

Фота: Unsplash

Улады Чарнагорыі, пачынаючы з чацвярга, 13 траўня, будуць прапаноўваць турыстам, якія пакідаюць краіну, бясплатнае тэставанне на каранавірусную інфекцыю, калі таго патрабуюць краіны, у якія вяртаюцца вандроўцы. Пра гэта ў сераду, 12 траўня, са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Радыё і тэлебачанне Чарнагорыі.

Акрамя таго, міністр аховы здароўя Чарнагорыі Алена Баравініч-Баёвіч таксама распавяла, што ўлады краіны далі магчымасць бясплатна лячыцца тым турыстам, якія падчас адпачынку ў краіне захварэлі на COVID-19.

Напярэдадні ў Чарнагорыі адмянілі частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Так, улады знялі забарону на рух міжгародняга транспарту ў выхадныя, а таксама адмянілі каменданцкую гадзіну, якая дзейнічала з паўночы да пяці раніцы.

Чарнагорыя ў мінулым месяцы таксама адмяніла ўсе абмежаванні на наведванне для грамадзян з чатырох краін, сярод якіх і Беларусь.

"Рады паведаміць вам, што для наведвання Чарнагорыі ў турыстычны сезон — 2021, для грамадзян Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Украіны і Паўночнай Македоніі будуць знятыя ўсе абмежавальныя меры, у тым ліку ПЦР-тэставанне", — напісаў 20 красавіка міністр фінансаў краіны Мілойка Спаіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: