Чарнаўцы: у піцэрыю забаранілі ўваходзіць расійскамоўным

На дзвярах піцэрыі ў Чарнаўцах размясцілі налепку з выявай свінні, расфарбаванай у колеры расійскага сцягу.
.

Кіраўніцтва чарнавецкай New York Street Pizza паясняе, што выява нанесеная з-за вялікай колькасці па-прарасійску настроеных наведвальнікаў.

"Гэта папярэджанне. Такія наведвальнікі адмаўляюцца размаўляць па-ангельску і па-ўкраінску. А мы чыста прынцыпова расійскай не размаўляем. Гэта нашая моўная палітыка. Вельмі шмат гасцёў абражаецца на гэта, таму мы вымушаныя былі зрабіць такое папярэджанне", — кажа адміністратар установы Аляксандр.

Паводле gazeta.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!