
Фота з сайта news-russia.info
Урад Чэшскай Рэспублікі дазволіў скарачаць назву краіны да аднаго слова — "Чэхія". Пра гэта 2 мая паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў краіны.
Скарочаная назва Чэшскай Рэспублікі будзе ўведзена ў базу дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Чэхі супраць Чэхіі. Шматлікія чэхі выступілі супраць таго, каб іх дзяржава — Чэшская Рэспубліка — у скарочаным варыянце называлася «Чэхія».
У МЗС Чэхіі дадалі, што карыстальнікі змогуць самастойна вырашыць, які варыянт назвы дзяржавы ужываць.