Чылі. Колькасць ахвяр вырасла да дзесяці чалавек, затрыманыя 1,5 тысячы пратэстоўцаў

Пратэсты ў Чылі пачаліся пасля павышэння коштаў на транспарт. Мірныя акцыі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй.

Пратэсты ў Чылі

Колькасць загінулых падчас пратэстаў у Чылі павялічылася да дзесяці чалавек, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Раней паведамлялася пра чацвярых загінулых. Большасць з іх загінулі пры пажарах у гандлёвых цэнтрах, якія падпальваліся пасля рабавання.

Пры гэтым адзін грамадзянін Эквадора загінуў у чылійскім горадзе Серэна пасля атрыманага агнястрэльнага ранення. Паводле некаторых дадзеных, стрэліў вайсковец, аднак афіцыйна ўлады пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Пратэсты ў Чылі

Нагадаем, у Чылі ўжо некалькі дзён працягваюцца беспарадкі, выкліканыя павышэннем кошту праезду на метро ў сталіцы краіны Санцьяга. З-за гэтага ў горадзе ўвялі рэжым надзвычайнага становішча.

Затым прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера абвясціў, што рашэнне павысіць цэны на праезд у метро адмененае, аднак пратэстоўцаў гэта не спыніла. Больш за тое, беспарадкі пачаліся і ў іншых рэгіёнах краіны. Падчас пратэстаў учора, 20 кастрычніка, былі затрыманыя 1 462 чалавекі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: