Чысты адток капіталу з Расіі за 10 месяцаў вырас у тры разы

Годам раней адток за гэты перыяд склаў $ 14 мільярдаў

Чысты вываз капіталу з Расіі прыватным сектарам, паводле папярэдняй ацэнкі Цэнтральнага банка (ЦБ) Расіі, вырас у студзені—кастрычніку 2018 года ў тры разы ў параўнанні з паказчыкам за аналагічны перыяд папярэдняга года і дасягнуў $ 42,2 мільярда.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расійскага рэгулятара. Годам раней адток капіталу з Расіі за гэты перыяд складаў $ 14 мільярдаў.

Як адзначыў ЦБ, на велічыню адтоку ў роўнай ступені паўплывалі аперацыі банкаў па пагашэнні знешніх абавязацельстваў і здзелкі іншых сектараў па набыцці фінансавых актываў за мяжой.

Паводле ТАСС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!