Даля Грыбаўскайтэ: «Лукашэнка ператварае Беларусь у турму»

Экс-прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ заяўляе, што ў 2009–2010 гадах Еўрапейскі Саюз шчыра верыў у намеры Аляксандра Лукашэнкі дэмакратызаваць Беларусь і гэта было падставай для адпаведных перамоў, на якія яна была ўпаўнаважаная, піша «Свабода».
Даля Грыбаўскайтэ

Даля Грыбаўскайтэ

«Еўропа верыла ў тое, што Лукашэнка хоча быць больш адкрытым і дэмакратычным, і ён абяцаў, што новыя выбары ў той час (2010. — РС) будуць больш дэмакратычнымі, і ў мяне быў мандат Еўрапейскага Саюза ехаць у Мінск і размаўляць аб дэмакратызацыі выбараў і аб вызваленні палітычных вязняў. І гэтую опцыю я выканала паводле мандата Еўрасаюза», — сказала Даля Грыбаўскайтэ, адказваючы на пытанне «Свабоды» пра яе сустрэчы з Лукашэнкам і імаверны шлях развязання палітычнага крызісу ў Беларусі.

Даля Грыбаўскайтэ зараз з візітам у Кіеве. Яна ўзяла ўдзел у прэзэнтацыі кнігі пра яе — «Вялікая прэзідэнтка маленькай краіны. Гісторыя Далі Грыбаўскайтэ». Прэзэнтацыя кнігі прайшла ў рамках «Кніжнага арсенала» — найбольшай ва Украіне кніжнай выставы, якая штогод праходзіць у Кіеве.

«Пасля выбараў ён (Лукашэнка) разагнаў акцыі пратэсту, стала больш палітычных вязняў і былі ўведзеныя новыя санкцыі. І я цалкам падтрымлівала тыя санкцыі. Прайшло 10 гадоў — і нічога не змянілася. Цяпер я магу сказаць адкрыта, што гэты аўтарытарны рэжым ператварыўся ў дыктатуру. І Лукашэнка ператварае Беларусь у турму», — дадала Даля Грыбаўскайтэ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: