Данецк «перайменавалі» ў Сталіна — у гонар Леніна

Старшыня так званай "Данецкай Народнай Рэспублікі" Дзяніс Пушылін падпісаў указ, які дазваляе  выкарыстоўваць у дачыненні да Данецка назву "горад Сталіна".
Фота twitter.com/666_mancer

Фота twitter.com/666_mancer

Фота: censor.net.ua


Паводле "ўказа", найменне "горад Сталіна" будзе выкарыстоўвацца разам з найменнем "горад Данецк" пры правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з Другой сусветнай вайной. Пра гэта паведамляюць "Навіны Данбаса". У прыватнасці, Дня Перамогі 9 траўня.

Першай назвай Данецка была Аляксандраўка — гісторыкі лічаць датай заснавання горада 1779 год, калі ўкраінскія казакі заснавалі населены пункт, які стаў цяпер прыгарадам Данецка, нагадвае rbc.ua.

Наступная назва была Юзаўка — у гонар валійца (ангельца) Джона Джэймса Юза, які ў 1869 годзе пачаў будаўніцтва металургічнага завода працоўнымі пасёлка, названага ў яго гонар.

Затым Юзаўку ў 1924 годзе перайменавалі ў Сталіна — у  сакавіку 1924 года, праз два месяцы пасля смерці Леніна. З дакумента вынікае выснова, што горад быў названы ў гонар Леніна: "Выканкам лічыць, што сімвалам, які характарызуе нашага вялікага тав. Леніна, будзе "сталь", вырашылі найменаваць г. Юзаўку — горад Сталіным, а акругу і завод Сталінскім...". (Дакументы пасяджэння Пленума Юзаўскага аблвыканкама ад 8-га сакавіка 1924 года, пратакол №7).




Данецк называўся Сталіна ў перыяд з 1924 па 1961-ы.

А сваю сучасную назву Данецк атрымаў ад назвы рэгіёну — Данецкага басейна, названага так дзякуючы яго размяшчэнню ўздоўж ракі Данец.

Раней глава так званай "ЛНР" Леанід Пасечнік падпісаў "указ", якім "пераназваў" Луганск у Варашылаўград — гэтая назва таксама будзе выкарыстоўвацца разам з найменнем "горад Луганск" пры правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з Другой сусветнай вайной. Луганск называўся Варашылаўградам у 1935-1958 і 1970-1990 гадах у гонар савецкага ваеннага Клімента Варашылава.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: