Данецкія тэрарысты ствараюць свой «Гітлерюгенд»

Як складзецца лёс дзяцей з сепаратысцкага «гітлерюгенда» цяжка сказаць, але ўжо адно ясна — у наяўнасці чарговае злачынства, задуманае ў крамлёўскіх кабінетах, якое робіцца на вуліцах гарадоў Данбаса.



Падчас Другой сусветнай вайны нацысты стваралі цэлыя воінскія часткі з сяброў моладзевай арганізацыі «Гітлерюгенд». Атручаныя прапагандай 16-17 летнія юнакі бясстрашна кідаліся на танкі надыходзячых войскаў антыгітлераўскай кааліцыі. Тысячы з іх аддалі свае жыцці за вар'яцкія ідэі ашалелага фюрэра.


Цяжка паверыць, але на тэрыторыі Данбаса дзякуючы намаганням расійскіх прапагандыстаў ажыла карыкатурныя версія «гітлерюгенда». Камандзірам вучэбнай роты сепаратысцкага батальёна «Усход» з'яўляецца 15-гадовы Андрэй. Ён служыць у батальёне разам са сваім бацькам. У задачу юнага камандзіра роты пастаўлена навучанне папаўнення. Сярод тых хто ўступае ў «армію» сепаратыстаў нямала падлеткаў, якім яшчэ трэба вучыцца ў школе. Але хтосці вырашыў інакш, адпраўляючы моладзь на вайну з «хунтай».

Як складзецца лёс дзяцей з сепаратысцкага «гітлерюгенда» цяжка сказаць, але ўжо адно ясна — у наяўнасці чарговае злачынства, задуманае ў крамлёўскіх кабінетах, якое робіцца на вуліцах гарадоў Данбаса.

inforesist.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: