Ці дапаможа дыктатура жанчын?

Прызначэнне сябра правапапулісцкай «Партыі Свабоды» на пасаду дырэктара МЗС у новым урадзе Аўстрыі вярнула ў еўрапейскую дыскусію тэму магчымага краху еўраінтэграцыі.

Фота Karin Kneissl, Austrian Ministry of Foreign Affairs, Twitter

Лічылася, што перамога Эмануэля Макрона над Марын Ле Пен на прэзідэнцкіх выбараў у Францыі ў 2016-м сімвалізуе пачатак доўгачаканай стабілізацыю Еўрасаюза. Аднак цяпер мы назіраем уздым еўраскептыкаў у Аўстрыі. 

Чамусьці ўсе меркавалі, што “Партыя Свабоды” ў кааліцыйным кабінеце з кансерватарамі задаволіцца другаснымі міністэрствамі. Пераход аўстрыйскага МЗС пад кантроль ультраправых адчыняе новую і пакуль не зразумелую старонку ў гісторыі ЕС.

Пазіцыя Карын Кнэйсл — новай кіраўніцы аўстрыйскага МЗС — па шматлікіх пытаннях супярэчыць падыходам Брусэля. Яна, напрыклад, крытыкуе курс ЗША ў Іраку і Сірыі, падтрымлівае незалежнасць Каталоніі, аспрэчвае санкцыі супраць Масквы. Украінская прэса ў гэтым плане спадзяецца, што Кнэйсл, якая прафесійна займаецца Блізкім Усходам, не будзе вельмі актыўна лезці ў адносіны паміж Украінай і Расіяй.

Застаецца таксама дадаць, што, паводле Карын Кнэйсл, доўгая дэстабілізацыя ў арабскім свеце выкліканая гарманальнымі працэсамі ў маладых арабскіх мужчынаў. Таму аўстрыйская міністарка лічыць, што стабілізаваць сітуацыю на Усходзе можа толькі дыктатура жанчын.


Каментаваць