Дарт Вейдэр на саміце Вялікай сямёркі, футбол па-пуцінску: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

«Зорныя войны» Дональда Трампа, змена пола сімвалу Іспаніі, чэмпіянат свету по футболе ў Расіі — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

У новым урадзе Іспаніі, сфармаваным Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыяй, упершыню большасць міністэрскіх пасадаў занялі жанчыны. На думку карыкатурыста нямецкага выдання Neues Deutschland, у сувязі з гэтым варта падкарэктаваць выяву быка — традыцыйнага сімвала Іспаніі.



У канадскім Квебеку праходзіць штогадовы саміт G7, які яшчэ да свайго старту ператварыўся ў «вайну слоў» шасці лідараў нефармальнага аб'яднання супраць Дональда Трампа. Усё праз уведзеныя ЗША гандлёвыя тарыфы на сталь і алюміній і сустрэчныя меры Еўрасаюзу. Становішча Трампа на G7 нагадаў выданню The Khaleej Times (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) аднаго вядомага кінагероя.


Свет імкліва ахоплівае ажыятаж з нагоды хуткага чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. На Захадзе, між тым, баяцца, што Масква намагаецца эксплуатаваць футбол, каб палепшыць свой знешнепалітычны імідж. Сярод заклапочаных — аўстрыйскі мастак Марыян Каменскі, які выбраў футбольную тэму, каб нагадаць пра трагедыю малазійскага Boeing 777 (рэйс МН17).



Экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан заявіў, што не збіраецца прасіць асабістага прабачэння перад Монікай Левінскі. Натуральна, такая заява выклікала гнеў у прадстаўнікоў руху супраць сэксуальных дамаганняў #MeToo. Адрэвагавала на канфлікт і выданне Cagle Cartoons. На апублікаваным на сайце выдання малюнку Біл Клінтан кажа: «Я заснаваў свой рух — #HerToo» (англ: «Яе таксама»).


І на развітанне востры сацыяльны малюнак польскага мастака Анджэя Млешка (Andrzej Mleczko). «Нашто ты спрабуеш папсаваць бацькавы прэзерватывы?», — пытаецца маці ў сына. «Калі вы будзеце на пенсіі, мне аднаму вас не забяспечыць», — адказвае хлопчык.

***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-11 17:20:43
Апошні малюнак - найцікавейшы.