Дасье ў карыкатурах. Ад носьбіта каштоўнасцяў да найбуйнейшай у свеце арганізацыі педафілаў

На нашых вачах памірае адзін з сімвалаў Амерыкі. Легендарнай арганізацыі «Амерыканскія байскаўты» пагражае банкруцтва з-за масавых пазоваў ахвяраў сексуальнага гвалту з боку яе інструктараў.


Усё пачалося ў Лондане ў 1909-м годзе, калі нейкі хлопчык, які прадставіўся скаўтам, дапамог чыкагскаму выдаўцу Уільяму Бойсу знайсці дарогу ў гатэль. Натхнёны адмовай падлетка ўзяць плату за добры ўчынак, выдавец вырашыў прынесці рух скаўтаў на амерыканскую глебу. З яго ініцыятывы ў 1910-м былі заснаваныя «Байскаўты Амерыкі» (BSA). Аўтары праекту вырашылі выхаваць наступныя пакаленні амерыканцаў у духу патрыятызму, мужнасці, самастойнасці і сямейных каштоўнасцяў. Вынік перасягнуў усе чаканні. Скаўцкі рух хутка ахапіў усю краіну і стаў важным механізмам сацыялізацыі моладзі, інтэграцыі яе ў амерыканскі праект. Ужо ў часы Першай сусветнай прапаганда выяўляла скаутаў як ланцуг сістэмы нацыянальнай бяспекі. На адным з плакатаў скаут, які дапамагае распаўсюдзіць ваенныя займы, падае краіне меч.  


Зеніт руху скаўтаў прыпадае на 60-я, калі колькасць членаў BSA дасягнула амаль 6 мільёнаў чалавек. Менавіта тады з'явілася практыка адзначаць у рэзюмэ і афіцыйных біяграфіях наяўнасць нейкага ганаровага звання BSA. Сярод экс-скаўтаў аказаліся палітыкі, астранаўты і нават чатыры прэзідэнты. Адзін із іх, Джэральд Форд, казаў: «Я магу без ваганняў сказаць — дзякуючы прынцыпам скаўтынгу я быў лепшым спартсменам, лепшым ваенна-марскім афіцэрам, лепшым кангрэсменам і я, нарэшце, быў лепш падрыхтаваны да таго, каб быць прэзідэнтам». Не менш кампліментарным быў мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, які называў скаўтаў «носьбітамі амерыканскіх каштоўнасцяў». Бум руху скаўтаў часта быў тэмай карыкатур. Так, на адным з тагачасных малюнкаў скаўты, якія па статуту маюць дапамагаць старым, бясконца цягаюць па вуліцах адзіную бабулю ў сваім квартале.


Парадаксальным чынам скаўты ўмудрыліся захаваць статус і аўтарытэт у 70-я гады, калі краіну ахапіла хваля наркаманіі, палітычнага радыкалізму, моладзевага крыміналу і г.д. Але на самай справе гэта была толькі ілюзія. З пачатку 80-х усё часцей з’яўляецца інфармацыя пра сексуальны гвалт унутры руху скаўтаў. А сапраўдная бомба выбухнула ў траўні 91-га, калі Washington Times выдаў сенсацыйны матэрыял пра здзекі над хлопчыкамі з боку інструктараў. Рэзюмэ публікацыі гучала як судовы вердыкт: «байскаўты — магніт для мужчын, якія хочуць мець сексуальныя адносіны з дзецьмі ... Педафілы далучаюцца да скаўтаў». Выданне The Oregon Live прапанавала ўвесці новыя значкі для інструктараў BSA — «За хлусню», «За падман» і г.д.


Па слядах скандалу кіраўніцтва BSA паспрабавала выратаваць рэпутацыю. Упершыню было афіцыйна забаронена даросламу скаўтаў заставацца сам-насам з дзіцем. З 2003 года ўсе новыя важатыя павінны былі праходзіць праверку на крымінальнае мінулае. Не чужая амерыканскім байскаўтам аказалася сучасная талерантная позва дня. У 2013-м было прынята рашэнне аб неабходнасці талерантнага стаўлення да гей-моладзі ў сваіх шэрагах. У прыватнасці, было заяўлена аб падтрымцы тым з іх, хто захоча здзейсніць камінг-аўт і стаць адкрытым геем. Флірт з геямі высмеялі шматлікія карыкатурысты. Так мастак рэсурсу Cagle адлюстраваў лідараў скаўтаў, якія, каб выглядаць талерантнымі, упрыгожваюць сябе ЛГБТ сімволікай.


Але гэта былі ўжо канвульсіі. На той момант ударыў першы гром: суд у Арэгоне пастанавіў выплаціць 18,5 млн долараў ахвяры сексуальнага гвалту з боку нейкага важатага ў 1980 гадах. Прычым, той важаты прызнаўся начальству ў дамаганнях да 17 хлопчыкаў, але быў пакінуты на пасадзе. Гэта гучнае судовае рашэнне стала пераломам. Стала відавочна, што скаўцкі рух моцна хварээ на педафілію. Нарэшце, у мінулым годзе «Байскаўты Амерыкі» былі вымушаныя прызнаць, што на працягу 72 апошніх гадоў іхнія важатыя падвергнулі сексуальнаму гвалту больш як 12 тысяч хлопчыкаў.

Гэта запусціла працэс падачы судовых скаргаў, колькасць якіх ужо зараз падбіраецца да трохсот. Паводле папярэдніх ацэнак, фонд выплат ахвярам педафілаў-байскаўтаў можа скласці 1 млрд долараў. Таму 18 лютага кіраўніцтва байскаўтаў, спаслаўшыся на вялікія судовыя выдаткі, абвясціла аб банкруцтве.

Банкруцтва скаўтаў уяўляе сабой балючы шок для грамадства. Не толькі таму, што BSA была апорай і інкубатарам амерыканскага ладу жыцця для некалькіх пакаленняў (за больш чым стагоддзе існавання праз яе шэрагі прайшлі 110 млн амерыканцаў). Акрамя таго скаўты былі галоўнай трэніровачнай пляцоўкай для будучых лідараў. Якой будзе альтэрнатыва — пакуль незразумела? Але вось лёс лідараў скаўтаў бачыць выданне The Scration Times.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: