Дасье ў карыкатурах: Калі б Хрыстос жыў у часы каронавіруса

Другі год запар каталікі і пратэстанты сустракаюць Вялікдзень ва ўмовах пандэміі. Некаторых карыкатурыстаў гэта натхніла задумацца: як бы выглядала гісторыя пра ўваскрашэнне Ісуса ва ўмовах, падобных цяперашнім?

Перш за ўсё, натуральна, не абышлі мастакі ўвагай тэму сацыяльнай дыстанцыі. На думку карыкатурыста Frankfuter Allgemeine Zeitung, калі б у той час у Палесціне панавала эпідэмія, прынцып дыстанцыі захоўваўся нават падчас апошняй вячэры.


А мастак рэсурсу Cartoon Stock лічыць, што ў выпадку эпідэміі злачынцы, якіх каралі на крыжах, таксама баяліся падхапіць заразу.

Выданне Guardian (Вялікабрытанія) падазрае, што Ісус пасля ўваскрашэння адразу б трапіў пад пераслед паліцыі за парушэнне правілаў каранціну.


Нямецкая газета Der Welt у сваю чаргу дапускае, што падчас пандэміі Хрыстос хутчэй бы аддаў перавагу таму, каб адкласці ўваскрашэнне.

Знайшла сваё адлюстраванне ў карыкатурах і тэма цяперашняга росту палітычнай напружанасці ў свеце, якую выклікала пандэмія. Таму, паводле мастака часопіса News Journal, Ісуса Хрыста перш за ўсё мелі пакараць за антыкапіталістычныя і антыўрадавыя заклікі. Пра гэтыя злачынствы Ісуса на яго малюнку размаўляюць легіянеры, якія лічаць свае ўчынкі годнымі статусу «патрыётаў».

Карэктуюць гісторыю Ісуса таксама праз моду на фемінізм і антырасізм. Так, свой погляд на біблейскую гісторыю прапанавалі феміністкі з іспанскага выдання El Jueves. Яны лічаць, што ніякага Ісуса не было. Была Ісусія Назарэцкая, якая стала ахвярай расістаў з права-радыкальнай групоўкі Ку Клус Клана.


Як бачым, новых трактовак гісторыі ўваскрашэння Ісуса ў ракурсе актуальных падзей хапае. Што ў тым ліку сведчыць пра сталую папулярнасць Вялікадня, святкаваць які людзі будуць не гледзячы на самы небяспечны вірус.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: