Дасье ў карыкатурах: Мастацтва маляваць дыктатараў

Дыктатары вельмі часта станавіліся героямі карыкатурыстаў. І чым больш вывучаеш такія графічныя працы, тым больш пераконваешся: задача выявіць дыктатара патрабуе сапраўднага майстэрства.

Як карыкатурысты свету бачаць Лукашэнку, мы ўжо распавядалі. А цяпер паглядзіце, як яны адлюстроўваюць іншых дыктатараў.

Напэўна, не ўсе ведаюць, што Сталіна з-за яго пышных вусоў на Захадзе любілі адлюстроўваць як ката. На гэтай карыкатуры пачатку халоднай вайны ён саджае ў адпаведныя клеткі мышэй, якія сімвалізуюць еўрапейскія краіны. А вось мышы па мянушцы Германія ўдалося ўцячы.


Што тычыцца Мао Цзэ Дуна, то ён, безумоўна, стаў закладнікам заходніх стэрэатыпаў пра Кітай. Графікі бачылі ў ім нейкую рэінкарнацыю кітайскіх імператараў. З іншага боку ўлада ў Мао сапраўды была неабмежаваная, то-бок, імператарская. Малюнак 1968 года.


Цікава высмеяў выкрунтасы гаіцянскага дыктатара Дзювалье, які спрабаваў татальна адсочваць паводзіны сваіх суайчыннікаў, амерыканскі мастак Біл Маудзін. На яго карыкатуры дыктатар загадвае аднаму з супрацоўнікаў тайнай паліцыі сачыць за іншым сілавіком, а гэтаму другому — за першым.

Фуражка генерала і чорныя акуляры былі абавязковымі атрыбутамі карыкатур на чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта. Аднак як толькі ў 1988-м дыктатар пакінуў пасаду кіраўніка краіны, яго ўсё часцей пачалі маляваць у турэмнай робе. Малюнак Густава Серана.


Калі Кім Чын Ын стаў кіраўніком Паўночнай Карэі, мастакі актыўна выкарыстоўвалі ў сваіх творах яго незвычайную прычоску. Аднак з часам з-за маніякальнай любові дыктатара да атамнай бомбы яго сталі больш выяўляць з ядзерным фугасам. На малюнку мастака Los Angeles Times Кім Чэн Ын капрызна пагражае падарваць Лос Анджэлес, калі на яго не звярнуць увагу.


Наўрад ці якія краіны жывуць сёння ў стане поўнай дыктатуры за выключэннем Паўночнай Карэі. Аднак тэма былых дыктатараў вельмі запатрабавана. Выяўляючы сучасных палітыкаў праз прызму старых дыктатараў можна падкрэсліць іх аўтарытарныя замашкі. Як прыклад — карыкатура на Пуціна з рэсурса RNGbang.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: