Дасье ў карыкатурах: Новы сексуальны скандал у ЗША

Выбарчая кампанія-2020 у ЗША яшчэ толькі набірае ход, а адзін з галоўных фаварытаў практычна выбіты з сядла з-за сексуальнага скандалу. Ці тое яшчэ будзе!

Такім чынам,12 сакавіка стала вядома, што Джо Байдэн плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі ў 2020 годзе. Байдэн — вядомы ў ЗША палітык з бездакорнай кар'ерай і амаль ідэальнай рэпутацыяй. Шэсць разоў пераабіраўся ў сенат, а пасаду сенатара пакінуў выключна, каб стаць віцэ-прэзідэнтам пры Абаме. Шмат хто лічыў, што Байдэну таксама па сілах перамагчы Трампа, паколькі ён здольны адкусіць электарат у рэспубліканцаў. Белы, мужчына — прычыны, па якіх за Джо могуць прагаласаваць кансерватары, якія ўпэўнены, што краінай не могуць кіраваць «каляровыя» ці жанчыны. Нядзіўна, што карыкатурысты ўжо смакавалі дэбаты Байдэна і Трампа. На карыкатуры выдання Bokbluster Байдэн паўтарае сваю вядомую цытату пра тое, што ён «самы кваліфікаваны палітык у краіне». На гэта Трамп парыруе сваёй вядомай рэплікай: «А я геній і псіхічна стабільны».

Як бачым, усё ішло добра. Па дадзеных сацыёлагаў, Байдэн перамагае Трампа з дыстанцыяй у 8 пунктаў. Але нечакана дзве жанчыны абвінавацілі былога віцэ-прэзідэнта ў непрыстойных паводзінах. У першай Байдэн на вуліцы панюхаў валасы. Другую прымусіў пацерціся насамі. Выхадкі Джо адразу сталі прадметам смеху. У карыкатуры выдання The Orange County Register глава Мінабароны ЗША кажа, што яго першае заданне — абараніць жонку ад Джо Байдэна.

У тым, што сёння адбываецца, можа і ёсць доля іроніі, аднак для Дэмакратычнай партыі сітуацыя відавочна не з'яўляецца смешнай. Менавіта дэмакраты задаюць такі трэнд як барацьба з сексізмам. А ў выніку яны ж самі пакутуюць ад сваіх фішак. Парадокс адлюстраваў карыкатурыст Сеан Дзілонас (Sean Dilonas). На малюнку Байдэн чапляецца да асліцы (асёл — сімвал партыі дэмакратаў).

Зрэшты, нават калі Джо Байдэн здолее зняць абвінавачванні, яго праціўнікі дастануць другі козыр — так званы «ўкраінагейт». Байдэна папракаюць тым, што ў 2016 годзе ён шантажом вымусіў Пятра Парашэнку звольніць тагачаснага генпракурора. Падаплёкай звальнення, быццам, быў намер Байдэна згарнуць распачатую ўкраінскай генпракуратурай справу супраць яго сына Хантэра, якога вінавацілі ў карупцыі. Газета Conservative Daily графічна адлюстравала адносіны бацькі і сына.

Мы працягваем сачыць за ходам прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША, канстатуючы прорву паміж тутэйшай і заакіянскай палітычнымі культурамі ў малюнку ад «Новага Часу».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!