Дасье ў карыкатурах. Сто дзён прэзідэнцтва Байдэна

На соты дзень знаходжання новага прэзідэнта ў Белым Доме традыцыйна прынята падводзіць першыя вынікі яго працы. Байдэн, якога празвалі «сумны Джо, не стаў выключэннем. Натуральна, мастакі таксама не засталіся ў баку.
Галоўны поспех Байдэна на пасадзе гаранта за першыя сто дзён — гэта вакцынацыя. Яшчэ падчас перадвыбарнай кампаніі Байдэн абяцаў, што ў першыя 100 дзён яго прэзідэнцтва будзе зроблена 100 млн прышчэпак. Гэтага выніку атрымалася дамагчыся на 58-ы дзень знаходжання ва ўладзе. Затым «планку» ўзнялі да 200 млн доз за тыя ж першыя 100 дзён. У выніку рэзка знізіліся паказчыкі смяротнасці: у дзень інаўгурацыі Байдэна гэты паказчык у ЗША дасягаў 3 000 чалавек на дзень. Зараз гэтая лічба не перавышае 700 чалавек, а агульная колькасць заражэнняў знізілася на 73% .Праўда, не ўсе амерыканцы ў захапленні ад ідэі павяртання да звыклага стылю жыцця. На карыкатуры выдання Cagle мужчына, якому робяць прышчэпку, крычыць ад нежадання зноў надзявааць штаны і ісці на працу.


Галоўным правалам новай адміністрацыі стала іміграцыя. Перадвыбарчыя абяцанні Байдэна аслабіць іміграцыйныя забароны прывялі да маштабнага крызісу на паўднёвых межах ЗША. Па афіцыйных даных, кожны месяц перасекчы мяжу Злучаных Штатаў спрабуюць амаль 80 тыс. чалавек з краін Лацінскай Амерыкі, у тым ліку дзяцей. Часовыя прытулкі для такіх мігрантаў зараз перапоўненыя, нягледзячы на ​​тое, што адміністрацыя распарадзілася тэрмінова адкрыць новыя месцы для ўтрымання нелегалаў. Але гэта не рэцэпт вырашэння праблемы, прычына якой у абяцаннях Байдэна легалізаваць мігрантаў. На малюнку выдання Conservative Daily News мігранты атакуюць мяжу ЗША, натхнёныя словамі прэзідэнта. Апошні наіўна спрабуе спыніць людскую масу.

Што да эканомікі, то Джо Байдэн прадставіў выбаршчыкам «Амерыканскі план выратавання» (American rescue plan). Паводле яго надрукуюць аж два трыльёны долараў. У сакавіку адміністрацыя Белага дома прадставіла яшчэ больш маштабны праект — «Амерыканскі план занятасці» (American jobs plan), у адпаведнасці з якім 2,3 трыльёна долараў пойдуць на рамонт дарог і мастоў, жылых дамоў і бізнес-цэнтраў, аэрапортаў і нават станцый для зарадкі электрамабіляў. Усе гэтыя меры распісаны на восем гадоў наперад, але да канца незразумела — хто аплаціць гэткую маштабную эканамічную стымуляцыю? Вялікі бізнес баіцца, што будуць уздымацца падаткі. Каб адкінуць скепсіс і сумневы, блізкія да дэмпартыі СМІ часта малююць Джо ў кампаніі з Рузвельтам — прэзідэнтам, які вывеў ЗША з вялікай депрэсіі за кошт дзяржаўных праграм, вонкава падобных на рэформы Байдэна. Малюнак часопіса The Week
Найбольш хаатычным напрамкам цяперашняга Белага дома з'яўляецца знешняя палітыка. З аднаго боку Байдэн часткова перагледзеў спадчыну Трампа. Напрыклад, ЗША вярнуліся ў Парыжскае кліматычнае пагадненне. А вось у дачыненні да Пекіна і Тэгерана Джо Байдэн нічога мяняць не стаў. Акрамя таго амерыканскі лідаэр пасварыўся са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам, афіцыйна прызнаўшы генацыд армянскага народа 1915-1916 гадоў.

Але самыя неверагодныя сальта Вашынгтон робіць у адносінах з Расіяй. Спачатку ЗША працягнулі разам з Расіяй Дамову па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў Затым у інтэрв'ю тэлекампаніі Эй-бі-сі Байдэн без асаблівых роздумаў прызнаў, што лічыць Пуціна «кілерам». Паміж краінамі адразу прабегла чорная котка. Аднак гэта не перашкодзіла Байдэну запрасіць Пуціна на асабістае рандэву. Якой будзе вынік сустрэчы цяжка сказаць, але няма сумневаў, што новая халодная вайна ўжо пачалася. Прынамсі, так лічыць мастак выдання Cartoon Movement.

У некаторых сферах Байдэн пакуль утрымаўся ад рэалізацыі таго, што абяцаў падчас кампаніі. Так, ён абяцаў узмацніць законы аб абыходжанні са зброяй у ЗША. Пакуль абяцанак не выкананы, хоць толькі ў гэтым годзе ў ЗША было зарэгістравана 163 інцыдэнта з масавай стральбой, у выніку кожнага з якіх загінулі некалькі чалавек. Затое адміністрацыя дэмакратаў радыкальна пашырыла правы трансгендэраў. У тым ліку дазволіла мужчынам, якія лічаць сябе жанчынамі, удзельнічаць у жаночых спартовых камандах. Гэты сюжэт актыўна высмейвае апазіцыйны друк, напрыклад, выданне Cartoon Group.

Што тычыцца папулярнасці Байдэна на соты дзень знаходжання ў Белым доме. На гэты час яго дзейнасць ухвалялі 53% амерыканцаў. Гэтая лічба вышэй, чым паказчыкі Трампа. Але пры гэтым рашэннямі Байдэна задаволеныя 93% прыхільнікаў дэмакратаў, і толькі 12% рэспубліканцаў. Прычым многія з іх лічаць, што Байдэн фальсіфікаваў выбары. Гэта — моцны ўдар па прэстыжу главы Белага дома. Нават Барака Абаму на пачатку прэзідэнцтва падтрымлівалі 93% дэмакратаў і амаль 37% рэспубліканцаў. Так што пасля першых 100 дзён Байдэн усё яшчэ застаецца прэзідэнтам расколатай краіны, ілюстрацыяй чаго ёсць графіка. Напрыклад, дэмакратычныя медыя выяўляюць рэспубліканцаў як на малюнку выдання Siracuse News — нейкімі гопнікамі і фашыстамі. Так што гармоніі ў краіне пры Байдэне пакуль няма, што дакладна паўплывае на магчымасць рэалізацыі яго планаў і праектаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: