Дасье ў карыкатурах: Свята закаханых-2021

Як і ў мінулым годзе свята адзначаецца ва ўмовах пандэміі. Сёлета да віруса дадаўся і эканамічны крызіс. Аднак, як сведчаць тэматычныя карыкатуры, калі глядзець на ўсё з дапамогай іроніі, не ўсё так кепска.

За апошні час усе трошкі прызвычаіліся да новых абставінаў. Нават цяжка ўявіць, што калісьці было інакш. А такі час сапраўды быў. Напрыклад, на 14 лютага 2019-га галоўнымі сюжэтамі карыкатур быў не вірус або каранцін, а Дональд Трамп. Тады ён перасварыўся амаль з усім светам. Нават Амур з яго стрэламі быў не здольны прымусіць Дональда змяніць светапогляд. Малюнак рэсурсу Cagle.  
Аднак хопіць настальгіі! Час не сумаваць па мінуламу, а прытрымлівацца патрабаванняў эпідэміялагічных службаў. Балазе іх мусіць паважаць і сам Амур. Прынамсі, так лічыць графік выдання Minneapolis Star Tribune
Узгадалі мастакі і пары, якія доўгі час вымушаны знаходзіцца на каранціне, што выклікае ўзаемную псіхалагічную стомленасць. «Я цябе кахаю, хаця хацеў бы бачыць цябе менш». Валянцінку з такім надпісам прапануе падараваць партнёру па каранціне выданне Нuffingtonpost.

У некаторых краінах Дзень усіх закаханых набыў палітычны прысмак. Адолець моцныя ўнутраныя палітычныя канфрантацыі палітыкам-антаганістам можа дапамагчы ўзаемнае каханне. Так, газета West Central Tribune (ЗША) прапануе даслаць дэсант Амураў у амерыканскі Кангрэс, каб анёлы прымусілі дэпутатаў, якія цяпер моцна сварацца, ставіцца з большай сімпатыяй адзін да аднаго.

Будзе горача 14 лютага ў Расіі. Тут прыхільнікі Аляксея Навальнага аднаўляюць пратэсты ў абарону апазіцыянера. Як заявіў каардынатар штабоў Леанід Волкаў, акцыя пройдзе ў выглядзе флэш-мобу — адначасовага выхаду людзей з кватэр на 15 хвілін з уключанымі ліхтарыкамі мабільнікаў. Мяркуецца зладзіць нешта накшталт «дня святога Аляксея». Зрэшты, наўрад ці абыдзецца без традыцыйна хапуна, нарматывы якога выявіў мастак Deutsche Welle.
На жаль, зрабіў «падарунак» да свята і COVID-19. Гутарка пра новыя штамы віруса, якія пачалі з’яўляцца ў свеце. Такую «валянцінку» ад каронавіруса намаляваў філіпінскі мастак Манні Францыска.
Зрэшты, магчыма 14 лютага 2021 — апошні Дзень св. Валянціна, які чалавецтва святкуе на фоне каранцінаў і локдаунаў. Падставай спадзявацца на тое, што ў наступным годзе свята павернецца да класічнага фармату, можна лічыць старт масавай вакцынацыі. Не дарма некаторыя мастакі ў гэтым годзе па-іншаму малююць арсенал Амура.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: