
Навальны вярнуўся з Германіі ў Расію 17 студзеня. Яго самалёт у аэрапорт Унукава прыехалі сустракаць актывісты і журналісты, аднак лайнер перанакіравалі ў аэрапорт Шарамеццева. Адразу па прыбыцці Навальны быў затрыманы на пашпартным кантролі — праз злосныя парушэнні рэжыму яго ўмоўнага зняволення. Пры гэтым расійская Федэральная служба выканання пакаранняў загадзя паведамляла, што плануе затрымаць блогера. Не кажучы ўжо пра серыю рэзкіх заяў крамлёўскіх аналітыкаў, якія заклікалі да арышту Навальнага ў выпадку яго вяртання. Такая мера мелася быць пакараннем за тое, што Навальны раздзьмуў гісторыю пра сваё атручэнне «Навічком», за якім, нібыта, стаялі спецлужбы РФ. Тэма атручвання Навальнага выклікала на Захадзе хвалю крытыкі Крамля, што адбілася і ў шматлікіх карыкатурах. Малюнак з рэсурсу «Cartoonstock».

Узнікае пытанне: на што разлічвае апазіцыянер? На тое, што яго арышт прывядзе да росту рэальнага антыпуцінскага пратэсту? Ці Аляксей проста не захацеў стаць чарговым палітычным эмігрантам, якія слаба ўплываюць на працэсы ў Расіі? Або мае рацыю кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, які лічыць што заходнія палітыкі адправілі Навальнага на верны арышт, каб адцягнуць увагу ад сваіх праблем. А можа адказ трэба шукаць у адмысловым псіхатыпе Навальнага. Не абышлося без іранічных версій пра тое, што блогер павярнуўся за новай дозай «Навічка», да якога заахвоціўся. Прыкладна ў такім ключы думае мастак брытанскага Times. «Вярнуліся за другой дозай?», — пытаецца Пуцін Навальнага.

Літаральна адразу пасля арышту Аляксей заклікаў да пратэстаў. Для яго гальванізацыі каманда Навальнага апублікавала расследаванне аб раскошным палацы на ўзбярэжжы Чорнага мора, які, як сцвярджаецца, належыць Пуціну. Па стане на суботу відэаролік з расследаваннем набраў больш за 65 мільёнаў праглядаў. Яго нават пракаментавалі ў Крамлі. Як заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, «гэты палац не мае ніякага дачынення ні да прэзідэнта, ні да Крамля». Зрэшты, так ці інакш тэма палацу на Каўказе стала рэзананснай і была ў тым ліку адлюстраваная ў карыкатурах. Напрыклад, украінскі мастак Сяргей Пятрэнка наступным чынам намаляваў пуцінскі «пакой для бруду» (назва аднаго з апартаментаў палаца ў фільме).

Ці зможа Навальны на гэты раз падняць Расію? У любым выпадку новая спроба будзе незвычайнай з пункту гледжання сацыяльнай групы, на якую арыентуюцца навальністы. Флэшмобы з заклікам прыйсці на акцыю распаўсюджваюцца ў сацыяльнай сетцы Цік-Ток і арыентаваныя, мяркуючы па кантэнце, на падлеткаў. І ў гэтым ёсць характэрная асаблівасць расійскага пратэсту. Нічога падобнага не было ні ва Украіне, ні ў Беларусі. Таму новая смута Навальнага ўжо атрымала назву « TikTok-майдан». Рэакцыя ўладаў на пагрозу на думку мастака агенцтва «Нямецкая хваля» прагназаваная.

