Дасье ў карыкатурах: Ваенныя перавароты нашага часу

Путч у Мньяме, дзе жаўнеры зрынулі грамадзянскі ўрад, між волі прымушае ўспомніць лёс іншых падобных пераваротах. Не паверыце, але ў наш час такое не рэдкасць.

Ваенныя часта маюць вырашальную ролю ў змене ўлады неканстытуцыйным шляхам. Пачынаючы з 1970 года, вайскоўцы ўзначалілі або прынялі ўдзел у больш за 70% усіх пераваротаў на планеце. Часцей за ўсё путчыстамі становяцца найбольш высокапастаўленыя вайскоўцы (45 генералаў). Самае высокае сярод змоўшчыкаў званне насіў нейкі фельдмаршал, які ўсталяваў аднаасобнае ваеннае праўленне ў Тайландзе ў 1971 годзе.

Да падобных авантур таксама схільныя вайскоўцы сярэдняга і малодшага каманднага складу. Можна ўспомніць, да прыкладу, Муамара Кадафі, які ўзначаліў ваенны пераварот у Лівіі ў званні капітана. Нарэшце, за апошняе паўстагоддзе ў Афрыцы адбылося два пераварота, арганізаваных сяржантамі.

Ну, а першы пераварот у нашым стагоддзі ўзначаліў эквадорскі палкоўнік Лусіа Гут'ерэс. Камандзіру палка прэзідэнцкай аховы было загадана разагнаць пратэстоўцаў, якія выступалі супраць адмены нацыянальнай валюты і пераходу на долар ЗША. Але 21 студзеня 2000 года падчас штурма будынка нацыянальнага парламента палкоўнік самаўхіліўся ад камандавання, а калі будынак быў захоплены, сумесна з двума кіраўнікамі бунтаўнікоў увайшоў у так званы ўрад нацыянальнага выратавання. Тагачасны прэзідэнт Хаміль Маўдад збег са сталіцы на карэце хуткай дапамогі. Але ў 2014 годзе эквадорскі суд завочна прысудзіў экс-прэзідэнта, які тады жыў у ЗША, да 12 гадоў турмы за растрату дзяржсродкаў. Якраз тады з-за выкарыстання супраць маніфестантаў газаў, арол — сімвал Эквадора — пачалі выяўляць у супрацьгазавай масцы пратэстоўца.

Безумоўна, лідарам па колькасць ваенных пераваротаў з'яўляецца Афрыка. І тут асобна стаіць пераварот у Зімбабвэ ў 2017-м годзе. Справа ў тым, што прэзідэнт Роберт Мугабэ кіраваў краінай ажно з 1980 года (37 год!). За гэты час Зімбабвэ стала адной з самых самых бедных краін Афрыкі. Да звяржэння прывяла барацьба за ўладу паміж двума кандыдатамі: 52-гадовай жонкай дыктатара Грэйс і віцэ-прэзідэнтам. Грэйс не карысталася папулярнасцю ў краіне з-за любові да шыкоўнага жыцця, аднак менавіта ёй прэзідэнт у рэшце рэшт вырашыў перадаць уладу. Тады віцэ-прэзідэнт заручыўся падтрымкай вайскоўцаў. У ноч з 14 на 15 лістапада армія ўзяла пад кантроль сталіцу, шэраг чыноўнікаў былі затрыманыя, Мугабэ змешчаны пад хатні арышт.
Самым незвычайным пераваротам, напэўна, могуць ганарыцца Мальдывы. Яго прычынай сталі масажныя салоны, якія прэзідэнт Махамед Нашыда закрыў па патрабаванні ісламістаў. Адразу 7 лютага 2012 года ў сталіцы краіны Мале пачаліся сутыкненні паміж паліцыяй, якая далучылася да апазіцыі, і войскам, якое выступала за прэзідэнта. У той жа дзень Нашыда ў эфіры нацыянальнага тэлебачання абвясціў пра сваю адстаўку. Мясцовыя мастакі таксама віталі пераварот. Дарэчы, пазней Нашыда быў асуджаны на 13 гадоў турмы за парушэнне закона аб тэрарызме. Якім бокам ён да масажных салонаў?
Што тычыцца тэхнікі пераваротаў, то найбольш папулярна праводзіць путчы ў час, калі дзеючы гарант знаходзіцца за мяжой. Такім чынам, напрыклад, у 2005-м зрынулі маўрытанскага дыктатара Ахмеда Тайя, які кіраваў кранай з 1984 года і, дарэчы, паспеў вызваліць апошніх мясцовых рабоў. Змоўнікі скарысталіся тым, што Тайя паляцеў у Эр-Рыяд на пахаванне саўдаўскага караля Фахда. Пераварот падтрымала большасць насельніцтва. Звергнуты прэзідэнт не рызыкнуў вяртацца. Праўда, дэмакратыя ў Маўрытаніі вельмі спецыфічная. Мясцовая карыкатура цудоўна адлюстроўвае, што вынікі галасавання вызначаюць жаўнеры.
Ну, а самы буйны пераварот меў месца 3 ліпеня 2013 года, калі група егіпецкіх ваенных звергнула прэзідэнта Мухамеда Мурсі, які спрабаваў ісламізаваць краіну. Ён быў змешчаны пад хатні арышт, а затым — пад варту з-за вылучаных супраць яго абвінавачванняў у дзяржаўнай здрадзе. У выніку 18 чэрвеня 2016 года Крымінальны суд прысудзіў яго да пажыццёвага турэмнага зняволення. Пасля звяржэння Мурсі новым прэзідэнтам краіны быў абраны арганізатар ваеннага перавароту Абдул Фаттах Ас-Сісі, які пачаў наводзіць жорсткія парадкі. Можна прагназаваць, што хутчэй за ўсё гэта закончыцца новым вайсковым пераваротам.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: