Дасье ў карыкатурах: Вяртанне Мусаліні

У Італіі новы палітычны крызіс: з-за фактычнага распаду парламенцкай кааліцыі краіна апынулася на мяжы датэрміновых выбараў. У іх выніку аднаасобным кіраўніком краіны можа стаць правы папуліст Матэа Сальвіні з партыі Ліга Поўначы, якога называюць рэінкарнацыяй Беніта Мусаліні.

Ліга Поўначы — палітычная сіла, якая выступае фактычна за развал Італіі, патрабуючы стварэння на базе італьянскіх паўночных правінцый асобнай дзяржавы Паданія. Толькі за кошт разводу рэгінаў Ліга лічыць магчымым ліквідаваць гістарычную несправядлівасць, калі багатая Поўнач датуе бедны Поўдзень. Графічна гэтая «паразітычная схема» намаляваная на вядомым выбарчым плакаце Лігі.



Хоць Матэа Сальвіні і пачынаў як сепаратыст і больш таго нават сепаратыст-камуніст, да 2014 года, калі ён узначаліў Лігу, погляды палітыка рэзка змяніліся. «Мы рыхтуемся перабудоўваць Італію з выразнай праграмай: зніжэнне падаткаў, спыненне іміграцыі і апазіцыя Бруселю», — абяцаў новы старшыня Лігі, практычна забыўшыся пра праект Паданія. Менавіта на хвалі ксенафобскіх і антыеўрапейскіх лозунгах новая Ліга ўдала выступіла на выбарах увесну 2018-га, што пазней дазволіла ёй увайсці ў кааліцыйны ўрад з папулісцкім Рухам пяці зорак. Прыход альянсу папулістаў да ўлады ў прэсе параўноўвалі з падзеннем Пізанскай вежыа. Малюнак выдання La Repubblica.


Кабінет, дзе Сальвіні атрымаў пасаду дырэктара МУС, праіснаваў прыкладна 11 месяцаў. Аднак за гэты час Сальвіні паспеў праславіцца на ўсю Еўропу. Дастаткова ўспомніць гісторыю, калі яго партыя падтрымала пратэсты жоўтых камізэлек у Францыі, каб насаліць аматару еўраінтэграцыі Эмануэлю Макрон. Шакавала ўсіх ідэя Матэа вярнуць ліру. Нарэшце, новы італьянскі ўрад ігнаруе інструкцыі еўрапейскіх фінансавых структур і прымае бюджэты з велізарным дэфіцытам. Для Еўропы гэта тое ж самае, што талеркай макарон у твар, лічыць мастак выдання Caglecartoons.


Але куды больш скандальнай стала міграцыйная палітыка Сальвіні. Улады заканадаўча забаранілі - пад страхам буйных штрафаў і турэмнага зняволення - заходзіць у італьянскія парты караблям, якія займаюцца транспарціроўкай мігрантаў з Афрыкі ў Еўропу. Гэта павялічыла колькасць ахвяр сярод імігрантаў і выклікала нараканні грамадскасці, кульмінацыя якіх, падобна, яшчэ наперадзе. Еўрапейскія СМІ разгарнулі кампанію па гераізацыі Каролы Ракеце — капітана нямецкага судна, якая ратавала ў Міжземным моры бежанцаў. У выніку кабету-капітана затрымалі ўлады Італіі. Сярод тых, хто асудзіў дзеянні ведамства Сальвіні, — аўстрыйскі мастак Мар'ян Камінскі, які мяркуе, што той збіраецца забіць Каролу ў стылі мафіі.



З улікам таго, што папулярнасць Лігі за год вырасла ўдвая, відавочна, што курс Сальвіні падтрымліваюць многія італьянцы. У гэтай сітуацыі апазіцыя робіць стаўку на нядаўні гучны скандал, фігурантам якога з'яўляецца памочнік Матэа. Ён і тры расійскія бізнесмены абмяркоўвалі фінансаванне выбарчай кампаніі Лігі на суму ў 65 мільёнаў еўра. Падставы для падазрэнняў наконт такога супрацоўніцтва сапраўды ёсць. Ліга неаднаразова выступала на баку расійскіх уладаў у канфліктах з Захадам. Сальвіні, да прыкладу, заклікаў да адмены санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі, а далучэнне Крыма называў законным — і нават наведаў яго. Адносіны Пуціна і Сальвіні ў італьянскім антуражы выявіў мастак Гаціс Слука.  


Зрэшты, многія сумняваюцца, што ў выпадку перамогі Лігі Матэа пачне фарсіраваць адносіны з Расіяй і пойдзе далей супраць ЕС. Так, зусім нядаўна ў ходзе візіту ў ЗША палітык выказаўся за працяг паўнавартаснага супрацоўніцтва Рыма з NATO і заявіў аб стоадсоткавай лаяльнасці Італіі палітыцы Паўночнаатлантычнага альянсу. Можна з упэўненасцю сказаць, што хутчэй за ўсё ў выпадку перамогі Сальвіні будзе дзейнічаць у папулісцкім стылі, што яшчэ больш зблізіць яго з вобразам Дуче. Малюнак рэсурсу Cartoon movement.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!