Даследнікі Кембрыджу назвалі самых вядомых ураджэнцаў Беларусі. На першым месцы – Міцкевіч

Каманда дызайнераў, інжынераў і навукоўцаў з Кембрыджу стварыла Пантэон самых славутых асобаў свету.


Стваральнікі гэтага праекту сабралі імёны амаль 11 000 чалавек, якія маюць профілі ў Вікіпедыі прынамсі на 25 розных мовах. Затым яны распрацавалі Індэкс гістарычнай папулярнасці. Балы ў рэйтынгу залежаць ад колькасці праглядаў профіляў гэтых асобаў у Вікіпедыі ад 2008 да 2013 году.

Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасці сярод ураджэнцаў Беларусі займае паэт Адам Міцкевіч. Яго профіль у Вікіпедыі за 5 гадоў адчынялі амаль 6 мільёнаў разоў.

Дзясятка самых папулярных ураджэнцаў Беларусі выглядае так:

1. Адам Міцкевіч, паэт
2. Шымон Перэс, палітык
3. Леў Выгоцкі, псыхолаг
4. Марк Шагал, мастак
5. Мэнахем Бэгін, палітык
6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, палітык
7. Фэлікс Дзяржынскі, палітык
8. Хаім Вэйцман, палітык
9. Рышард Капусцінскі, пісьменнік
10. Андрэй Грамыка, палітык

У трыццатку ўвайшлі Янка Купала (12), Аляксандар Лукашэнка (16), Сяргей Сідорскі (25), Аляксандар Глеб (27) і Вольга Корбут (28).

Са 190 краін, якія разглядаюцца ў рэйтынгу, Беларусь паводле папулярнасці сваіх ураджэнцаў знаходзіцца на 41 месцы.

На падставе гэтай мэтадалогіі найбольш вядомым чалавекам ва ўсёй гісторыі быў Арыстотэль, а затым Платон, Ісус Хрыстос, Сакрат і Аляксандар Вялікі. Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасці займаюць палітыкі, за імі акторы, футбалісты, пісьменнікі і рэлігійныя дзеячы.


Радыё Свабода


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!