Даследванні ксенафобіі ва Украіне: беларусы ўспрымаюцца як свае

Разам і назаўжды.
Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі правёў даследаванне ўзроўню ксенафобіі ва Украіне на аснове апытання грамадскай думкі. Высветлілася, што сярод усіх нацыянальнасцяў украінцы больш за ўсё сімпатызуюць беларусам.

Амаль трэць украінцаў гатовая прыняць беларуса ў члены сям'і, 20% апытаных не супраць мець блізкіх сяброў-беларусаў, і ўсяго 1,8% не сталі б пускаць беларусаў ва Украіну. З астатнімі нацыянальнасцямі украінцы гатовыя падтрымліваць больш фармальныя адносіны. Менш за ўсё сімпатыі ў іх выклікаюць румыны, афрыканцы і ромы.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!