Дэманстрантаў у Тбілісі разганялі вадамётамі

Спяцназ выцясніў дэманстрантаў да плошчы Свабоды з ужываннем вадамётаў. Падчас разгону мітынгу затрымалі 18 чалавек. Пратэстоўцы ў Тбілісі правялі ноч у палатках. Удзельнікі акцыі пратэсту выступаюць супраць правалу галасавання ў парламенце па ўнясенні канстытуцыйных паправак аб выбарах.

У Тбілісі затрымалі 18 чалавек падчас разгону мітынгу каля будынка парламента. Фота: EPA/Vostock-photo 

 

Грузінская паліцыя паспрабавала ачысціць ад пратэстоўцаў тэрыторыю каля будынка парламента Грузіі, дзе раней сабралася акцыя пратэсту, паведамляе Інтэрфакс. Аднак людзі па-ранейшаму застаюцца каля будынка парламента, і мітынг працягваецца.

Паліцыя з ужываннем вадамётаў адціснула ўдзельнікаў акцыі ад уваходаў у будынак парламента, а пазней — пасправавала і з праспекта Руставелі.

Пасля гэтага спецназ МУС пры падтрымцы спецтэхнікі рушылі па праспекце Руставелі ў бок намётавага мястэчка, што было зладжанае ўдзельнікамі акцыі пратэсту апазіцыі перад будынкам парламента. Пазней стала вядома, што супрацоўнікі праваахоўных органаў разабралі намётавы гарадок апазіцыянераў.

Таксама па меншай меры 18 чалавек затрыманыя паліцыянтамі падчас разгону мітынгу. Дэманстранты затрыманыя ў адміністрацыйным парадку за супраціўленне праваахоўнікам.

 

Фота: EPA/Vostock-photo

Пратэстная акцыя апазіцыі з патрабаваннем роспуску парламента і прызначэння датэрміновых выбараў пачалася напярэдадні, 17 лістапада. Дзясяткі апазіцыянераў правялі ноч ля будынка парламента, яны заблакавалі ўсе ўваходы і перакрылі бліжэйшыя вуліцы барыкадамі з будаўнічага смецця і мяшкоў з пяском.

Прычынай пратэстаў стала тое, што 14 лістапада парламент Грузіі не змог прыняць законапраект па канстытуцыйных зменах, згодна з якімі чарговыя парламенцкія выбары ў 2020 годзе павінны былі прайсці цалкам па прапарцыйнай сістэме.

Фота: EPA

Раней з ініцыятывай наконт парламенцкіх выбараў па прапарцыйнай сістэме ў 2020 годзе выступіў лідар кіруючай партыі "Грузінская мара" Бідзіна Іванішвілі. Рашэнне было ўзгоднена з усімі дэпутатамі парламенцкай большасці, аднак у апошні момант пры галасаванні ў чацвер, 14 лістапада, не атрымала неабходнай падтрымкі. За законапраект прагаласаваў 101 дэпутат — пры неабходным мінімуме ў 113 галасоў. Большасць дэпутатаў ад «Грузінскай мары» прагаласавала супраць папраўкі.

Апазіцыя лічыць, што дэпутаты, якія прагаласавалі супраць, не маглі дзейнічаць самастойна, і абвінавачваюць у правале законапраекта Іванішвілі.

 Паводле korrespondent.net, www.interfax.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: