
У дакуменце, падрыхтаваным прадстаўнікамі ўсіх чатырох фракцый, дэпутаты прапануюць «Абаме і
еўрачыноўнікам распаўсюдзіць санкцыі, уведзеныя ЗША і Еўрасаюзам у адказ на далучэнне Крыму да Расеі, на ўсіх расійскіх заканадаўцаў, якія прагаласуюць за гэтую заяву.
”Хай нас пасля гэтай заявы вось ўсіх — усю Дзяржаўную думу — унясуць у адзіны спіс, таму што мы падтрымліваем нашых людзей", — сказала ў ходзе пленарнага пасяджэння дэпутат Вольга Баталіна (фракцыя "Адзіная Расія").
38-гадовая дэпутатка Баталіна даўно вядомая сваімі, мягка кажучы, не вельмі разумнымі выказваннямі. Дарэчы, гэта яна актыўна садзейнічала забароне на ўсынаўленне расійскіх дзяцей бацькамі з ЗША у адказ на спіс Магніцкага. Яе неаднаразова абвінавачвалі ў плагіяце, лавілі на крывадушнасці і хлусні
Але ж, трындзець, як кажуць, не мяхі варочаць. Усім вядома, што механізм увядзення санкцый складаны і непаваротлівы. Каб скласці спіс з 353 асоб, спатрэбіцца шмат часу, за які можна паспець не толькі рахункі схаваць, але і нерухомасць перапрадаць. Вось каб, расейскія дэпутаты ў патрыятычным угары яшчэ самі б і даслалі такі спіс у ЕС! каб хутчэй пацвердзіць свае патрыятычныя намеры.