Die Welt: Пуцін перажывае новы кашмар

Расійскі рубель знізіўся да самага нізкага ўзроўню гэтага года. Для Расіі гэта можа быць пачаткам краху: краіна, пацярпелая ад падзення коштаў на нафту, усё глыбей апускаецца ў рэцэсію.



У артыкуле Франка Штокера пад назвай «0, 0137 долара — Пуцін перажывае новы кашмар з-за падзення рубля», апублікаванай на сайце газеты Die Welt, пішацца пра тое, што ў Расіі Каляды яшчэ наперадзе, бо, па праваслаўным календары іх адзначаюць 7 студзеня. Расійцы ўжо атрымалі падарункі — але яны зусім не могуць ім парадавацца. Таму што «падарункам» быў курс рубля, які ў сераду зваліўся да новага гадавога мінімуму.

За адзін долар неабходна аддаць 73,20 рубля, больш, чым папярэдні мінімум у пачатку лютага. Такім чынам, адзін рубель каштуе ўсяго 0,0137 долара, амаль на траціну менш, чым у пачатку года. І гэта пасля таго як, у папярэднім годзе рубель ўжо страціў 40%. У дачыненні да еўра падзенне апынулася трохі больш мяккім, таму што ў апошнія месяцы яго кошт трохі знізіўся.

Тэндэнцыя да зніжэння супала па часе са спадам коштаў на нафту летам 2014 года, яна пагаршаецца з-за страты даверу да краіны ў выніку яе ўзброеных канфліктаў у Крыму і Усходняй Украіне, а таксама з-за санкцый Захаду. Між тым, Расія загразла ў рэцэсіі. Па заяве міністэрства эканомікі ў Маскве, толькі са студзеня па лістапад прадукцыйнасць эканомікі знізілася на 3,7%. Гадавая інфляцыя ацэньваецца ў 12%, рэальныя даходы людзей ўпалі на 3,5%.

І ў 2016 годзе сітуацыя можа пагоршыцца. «Калі цана на нафту працягне падаць, валавы ўнутраны прадукт можа пацярпець яшчэ больш», — кажа Уладзімір Асакоўскі з Bank of America Merrill Lynch. Пры цане $50 за барэль (159 літраў) можна чакаць нулявога росту, а калі кошт будзе на ўзроўні $40, прадукцыйнасць эканомікі скароціцца яшчэ на 1,5%. У цяперашні час, цана барэля нафты складае ўсяго прыкладна $37.

Пагроза сыходнай спіралі

Складаная сітуацыя пагаршаецца і тым, што дзяржава павінна скараціць свае выдаткі, таму што яна вельмі моцна залежыць ад нафтавых даходаў. Пуцін паабяцаў, што не дапусціць росту дэфіцыту вышэй трох працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. Міністэрства фінансаў спрабуе скараціць дзяржаўныя выдаткі на пяць працэнтаў.

«Акрамя таго, фінансавыя цяжкасці могуць прымусіць урад падняць падаткі для ключавых галін эканомікі, — кажа Асакоўскі, — што яшчэ больш скароціць інвестыцыі, паколькі знізяцца даходы кампаній». Узнікае пагроза рэальнай сыходнай спіралі.

Каб змякчыць падзенне, Масква за апошнія два гады выкарыстала вялікую частку сваіх валютных рэзерваў. Яны зменшыліся з $500 млрд, да амаль $300 млрд. Па сутнасці: калі кошт рубля зніжаецца, то даражэюць пакінутыя рэзервы, якія захоўваюцца ў валюце або золаце.

Таму ў складаных сітуацыях Расія яшчэ некалькі гадоў можа іх выкарыстоўваць. І Пуцін без ваганняў так зробіць, калі цана на нафту ў бліжэйшы час не адновіцца. Нарэшце, у верасні пройдуць парламенцкія выбары. Рэальная небяспека яму не пагражае, але калі крызіс пагоршыцца, то і гэта можа хутка змяніцца.

Расійская эканоміка павінна мяняцца

І продаж валютных рэзерваў, і магчымасць паўторнага росту коштаў на нафту ўсяго толькі маскіруюць асноўную праблему краіны: у залатыя гады высокіх коштаў на сыравіну ўрад не здолеў мадэрнізаваць эканоміку краіны і пазбавіць яе ад нафтавай і газавай залежнасці. Акрамя «Газпрома» ці «Лукойла», у Расіі да гэтага часу няма ніводнай кампаніі сусветнага ўзроўню, з тэхналагічнага пункту гледжання, эканоміка Расіі адстае на шмат гадоў, гіне нават сельскагаспадарчы сектар.

Але гэтая праблема да гэтага часу не тычыцца Пуціна. Ён можа за гэта жорстка паплаціцца, калі сусветная супольнасць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі сапраўды выканае рэзалюцыі Парыжскага саміта па пытаннях змены клімату і паступова адмовіцца ад выкапнёвых відаў паліва. Тады бягучае зніжэнне рубля, магчыма, стане толькі першым эпізодам працяглага падзення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!