«ДНР»: Мы можам абстрэльваць Дэбальцава, бо гэта нашая тэрыторыя

У так званай «ДНР» заяўляюць, што маюць права абстрэльваць Дэбальцава.



Пра гэта заявіў прадстаўнік так званага «Мінабароны ДНР» Эдуард Басурын, паведамляе Reuters.
 
 
«Безумоўна, мы можам абстрэльваць Дэбальцава, бо гэта нашая тэрыторыя», — заявіў ён.
 
 
Пры гэтым, паводле ягоных слоў, у астатніх раёнах баевікі спынілі абстрэл.
 
 
Як паведамлялася, сёння акрамя Дэбальцаўскага кірунку, сепаратысты абстралялі Папасную і Новаташкоўку на Луганшчыне. Акрамя таго, раніцай сепаратысты спрабавалі правесці бронетэхніку да Шырокіна, пад Марыупалем.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: