Дональд Трамп высунуў кандыдата на пасаду амбасадара ў Беларусі

Дональд Трамп на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі вылучыў кандыдатуру Джулі Фішэр.
Джулі Фішэр з'яўляецца намеснікам памочніка дзяржсакратара па пытаннях Заходняй Еўропы і ЕС.

Дадзеная інфармацыя прапісана ў прэс-рэлізе Белага дома.

Раней Фішэр займала пасаду намесніка пастаяннага прадстаўніка ЗША ў НАТА. Таксама ў яе ёсць досвед працы ў пасольствах Украіны, Грузіі і Расіі.

Фішэр валодае трыма мовамі: рускай, французскай і грузінскай. У свой час атрымала адукацыю ў Універсітэце Паўночнай Караліны і Прынстанскім універсітэце.

Нагадаем, пасольства ЗША ў Беларусі дзейнічае без пасла ўжо больш за 10 гадоў, пачынаючы з 2008 года. Прычына таму — дыпламатычны скандал, які разгарэўся паміж Менскам і Вашынгтонам на глебе ўвядзення амерыканскім бокам санкцый у дачыненні да Беларусі з-за грубых парушэнняў правоў чалавека.

Зараз на чале амерыканскай дыпмісіі стаіць часовы павераны.

Варта адзначыць, крыху больш за паўгода таму, у верасні 2019 года, Беларусь і ЗША дамовіліся абмяняцца пасламі. У лютым 2020 году дзяржсакратар ЗША Майк Пампея пацвердзіў намер ЗША прызначыць амбасадара ў Менск.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: