Дураў заявіў, што блакіроўка Telegram пагражае бяспецы РФ

Павел Дураў лічыць, што блакаванне Telegram пагражае бяспецы Расіі.

Фота: facebook.com/durov

Карыстальнікі з Расіі пасля блакавання месенджэра пачнуць прымяняць альтэрнатыўныя WhatsApp і Facebook, якія кантралююцца ЗША, заявіў заснавальнік Telegram.

Забарона Telegram знізіць узровень нацыянальнай бяспекі Расіі. Такую заяву ў панядзелак, 16 красавіка, на сваёй старонцы Вконтакте зрабіў заснавальнік Telegram Павел Дураў.

Паводле яго слоў, з-за блакавання месенджэра пагоршыцца якасць жыцця 15 мільёнаў расейцаў, паколькі Telegram без VPN можа быць часам недаступны.

Акрамя гэтага, нягледзячы на блакаванне месенджэра, тэрарыстычная пагроза ў Расіі застанецца на ранейшым узроўні, бо экстрэмісты працягнуць карыстацца шыфраванымі каналамі сувязі — у іншых месенджэрах, альбо праз VPN.

Дураў дадаў, што з-за забароны Telegram часткі асабістых дадзеных расіян пяройдзе з нейтральнай да Расіі пляцоўкі ў кантраляваныя з ЗША WhatsApp або Facebook.

Сёння Роскомнагляд накіраваў аператарам сувязі інфармацыю аб абмежаванні доступу да Telegram і распачаў блакаванне  месенджэра.

Нагадаем, Таганскі раённы суд Масквы 13 красавіка разгледзеў хадайніцтва Роскомнагяду аб блакаванні месенджэра ў Расіі і задаволіў яго.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць