Дым ад пажараў у Сібіры накрыў больш за 600 населеных пунктаў Расіі і дасягнуў ЗША і Канады

"Складаная абстаноўка складваецца на тэрыторыі Буряціі, Якутыі, Забайкальскага і Краснаярскага краёў, Іркуцкай вобласці, дзе ў 618 населеных пунктах 34 раёнаў назіраюцца задымленні", — указвае расійскі МНС.

Агульная плошча пажараў, па якіх спыненыя працы па тушэнню, складае 3 млн. гектараў.

Дым ад пажараў таксама распаўсюдзіўся на тэрыторыю Хакасіі, Алтайскага краю, Кемераўскай, Навасібірскай, Омскай і Томскай вобласцяў. Па дадзеных NASA, дым таксама дасягнуў ЗША і Канады.

Галава Міністэрства прыроды РФ Дзмітры Кабылкін раней указваў, што агульнай плошча лясных пажараў - на 12% болей за ўзровень мінулага году. Асноўнай прычынай называюцца сухія навальніцы.

Паводле TUT.BY.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: