Дырэктар ФБР: Расія — сур'ёзная палітычная пагроза для ЗША

Дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў ЗША Крыстафэр Рэй заявіў у пятніцу, што ўмяшанне Масквы ў амерыканскі выбарчы працэс з'яўляецца сур'ёзнай палітычнай пагрозай і выклікам для контрвыведкі.
Крыстафер Рэй

Крыстафер Рэй

Па словах Рэя, улічваючы прысутнасць расійскіх шпіёнаў у ЗША і гісторыю аперацый Крамля з палітычным ўплывам, Масква працягне адаптаваць і ўдасканальваць сваю тактыку.

Газета The New York Times адзначае, што хоць высокапастаўленыя асобы ў амерыканскай адміністрацыі спрабуюць супрацьстаяць, блакаваць і аслабляць аперацыі расійскай выведкі, яны, тым не менш, скардзяцца на адсутнасць каардынацыі на высокім узроўні. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп надае мала ўвагі папярэджанням аб расійскім ўмяшанні, піша газета, паколькі прэзідэнт ўспрымае любую дыскусію на гэтую тэму замахам на законнасць яго перамогі ў прэзідэнцкіх выбарах ў 2016 годзе.

Міністр юстыцыі ЗША Уільям Барр 18 красавіка заявіў, што расследаванне, праведзенае спецыяльным пракурорам Робертам Мюлерам, выявіла доказы таго, што Расія спрабавала ўмяшацца ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2016 года.

Тым не менш, Барр адзначыў, што расследаванне не выявіла доказаў таго, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп або члены яго кампаніі уступалі з Расіяй у змову з мэтай рэалізацыі ўмяшання ў выбары.

Прадстаўнік прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адхіліў прыведзеныя ў дакладзе доказы, падкрэсліўшы, што ў Крамлі не прымаюць абвінавачванняў ва ўмяшанні.

radiosvoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!