Дзе ў Еўропе жыць танней?

Еўрастат апублікаваў даследаванне пад назвай «Параўнальны ўзровень цэн на тавары і паслугі». Складальнікі вывучылі звыш 2400 тавараў і паслуг для спажыўцоў у 37 краінах ЕС. Давайце паглядзім, у якіх краінах пражыванне стане «ў капейчыну», а дзе ваш кашалёк можа ўздыхнуць з палёгкай.

Як аказалася, самы высокі сярэдні ўзровень коштаў зафіксаваны ў Даніі, дзе ён перавышае адпаведны паказчык па ЕС на 39%. А вось у Балгарыі кошт жыцця прызнана самым нізкім па альянсу, на 52% ніжэйшы за сярэдні, піша Prian.ru.

Прадукты, напоі, тытунь, адзенне і абутак

Данія прызнана самай дарагой краінай Еўропы па кошту ежы, безалкагольных напояў, а таксама абутку. А вось Швецыя лідзіруе ў рэйтынгу дарагоўлі адзення. У Ірландыі ж самыя высокія цэны на алкаголь і тытунь.

У даследаванне ўключаны таксама некалькі краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. Так, у Швейцарыі выяўлены самы высокі ўзровень коштаў на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі, калі разглядаць яе ў ліку астатніх удзельнікаў рэйтынгу. Нарвегія вядомая дарагім алкаголем. А ў Ісландыі "кусаюцца" цэны на адзенне і абутак.

З 37 краін самыя нізкія кошты на ежу, тытунь і напоі апынуліся ў Македоніі. А Турцыя названа самай даступнай краінай па кошту адзення і абутку. Польшча і Румынія сталі самымі недарагімі па цэнах на харчаванне і безалкагольныя напоі, а Балгарыя — па кошту тытуню, адзення і абутку, калі разглядаць толькі членаў альянсу.

Электраэнергія, мэбля, хатнія рэчы і бытавая тэхніка

На электрычнасць, газ і іншае паліва самыя высокія цэны — у Даніі, а самыя нізкія — у Сербіі. Калі ж разглядаць толькі краіны ЕС, то самай даступнай па гэтым паказчыку з'яўляецца Балгарыя.

У Люксембургу даражэй за ўсё абыходзіцца мэбля і прадметы хатняга абсталявання, а вось у Балгарыі на гэтыя тавары цэны ніжэй за ўсё. Што тычыцца хатняй маёмасьці, то па дарагоўлі лідзіруе Мальта. А Данія ўражвае сваімі высокімі цэнамі на бытавую тэхніку.

Сярод 37 вывучаных краін у Ісландыі вышэй за ўсё кошт мэблі і прадметаў хатняга ўжытку, начыння, а таксама бытавой тэхнікі, а ў Польшчы цэны на аксэсуары для дома і бытавую тэхніку ніжэй за ўсё.



Утрыманне аўтамабіля, грамадскі транспарт, камунікацыя, рэстараны і гатэлі

У Даніі і Нарвегіі ўтрыманне аўтамабіля абыйдзецца даражэй за ўсё. Гэта звязана з высокімі падаткамі на валоданне асабістым аўтатранспартам у гэтых краінах. Танней за ўсё мець чатырохколавага сябра ў Чэхіі.

Кошт грамадскага транспарту вышэй за ўсё ў Ісландыі і Вялікабрытаніі, а ніжэй за ўсё — у Албаніі і Балгарыі.

Сярод 37 даследаваных краін камунікацыі каштуюць больш за ўсё ў Грэцыі, а менш за ўсё — у Літве. Нарэшце, Швейцарыя, Данія і Ісландыя знакамітыя самымі дарагімі рэстаранамі і гатэлямі, а танней за ўсё такія сервісы абыйдуцца ў Албаніі і Балгарыі.

Рэйтынг Еўрастат па кошту ўтрымання асабістага аўтатранспарту, кошту грамадскага транспарту, камунікацый, рэстаранаў і гатэляў

Як бачыце, адна з самых папулярных краін для пакупкі нерухомасці, Балгарыя, лідзіруе па паказчыках даступнасці кошту жыцця ў многіх катэгорыях. Магчыма, у гэтым і складаецца сакрэт масавасці гэтага кірунку?

Паводле thinktanks.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць