Дзеці Данбаса могуць застацца без вады

Амаль 750 тысяч дзяцей на ўсходзе Украіны могуць застацца без чыстай пітной вады ў выніку ўзброеных сутыкненняў у раёне размяшчэння прынцыповых аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.
un.org

un.org

Такая сітуацыя небяспечная ўспышкай інфекцыйных захворванняў. Пра гэта папярэдзіла прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Афшаны Хан, піша liga.net.

На гэтым тыдні з-за эскалацыі ўзброеных сутыкненняў і абстрэлаў былі пашкоджаны дзве станцыі па ачыстцы вады Паўднёваданбасскага вадаправода. У выніку прыкладна 400 тыс чалавек, у тым ліку 104 тыс дзяцей, па абодва бакі мяжы ў Данецкай вобласці чацвёра сутак былі пазбаўленыя доступу да бяспечнай пітной вады.

У чацвер вечарам брыгадзе рамонтнікаў ўдалося аднавіць разбураную сістэму водазабеспячэння.

Па словах прадстаўніка ЮНІСЕФ, каля трох мільёнаў чалавек на ўсходзе Украіны залежаць ад водаачышчальнах сістэм, вакол якіх зараз адбываюцца баі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: