Дзень салідарнасці з Беларуссю: у Бостане правялі акцыю ля помніка Касцюшку

У нацыянальнага героя Беларусі 4 лютага — дзень нараджэння. Беларусы Бостана сумясцілі дзве ўрачыстыя нагоды.
У Бостане, штат Масачусэтс, прымеркавалі акцыю салідарнасці да дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.


На акцыі зрабілі даклад пра Касцюшку — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, прачыталі яго пад помнікам Касцюшку. Прайшлі маршам па цэнтры Бостана з 10-мэтровым сьцягам, правялі «забег ва ўсю моц».


З нагоды акцыі беларусам Бостану даслаў ліст падтрымкі сенатар ад Масачусэтсу Эд Маркі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: