Дзень Салідарнасці з Беларуссю ў Вільні (фота)

Грамадскае аб'яднанне беларусаў Літвы Dapamoga зладзіла 20 верасня ў Вільні ля Прэзідэнтуры акцыю "Дзень Салідарнасці з Беларуссю". У маніфестацыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.


Да акцыі акрамя беларускай дыяспары далучыліся беларускі і беларусы, якія з'ехалі з краіны ў выніку гвалтоўных дзеянняў улады Беларусі, а таксама літоўцы, якім неабыякавы дэмакратычны лёс суседкі.

Акрамя Дня Салідарнасці аб'яднанне Dapamoga пры падтрымцы муніцыпальных уладаў Літвы ладзіць рэгулярныя вечаровыя пікеты каля беларускай абмасады ў Вільні. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: